Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 15 артыкулаў

  1. бразготкі -ая, -ае, перан. Бразгучы.
    Калі гаварыць наогул, то хай ужо й негалосна, але па-ранейшаму, «па традыцыі», bon ton у паэзіі ў нас задаюць бразготкія метафары-бірулькі. (ЛіМ. 24.10.1997)
  2. бракус -а, м. Той, хто мае які-н. брак, загану.
    - Ну, сватай, - у тон жарту адказвае Алеся. [Ігнат:] От гэта ўжо цяжэй: Амелька - старават, я - бракус. Прыйдзецца табе пачакаць, пакуль вырасце які падшыванец. (Я.Скрыган) З дапрызыўным бракусом, тонкім, як гліста, Напрахам ніхто не хацеў ісці ў танец. (І.Канановіч)
  3. бранка, браначка -і, ж. Палонніца.
    Ружава кветка на цёмна-буйных валасах белай пані схіснулася, як бранка ў няволі, каторая, выплакаўшы ўсе слёзы, села пад цёмным борам і чакае прыходу нязнанай долі... (В.Ластоўскі) Беларусь мая! Краіна-браначка! Ўстань, свабодны шлях сабе шукай. (М.Багдановіч) Яшчэ разгорнем краіну-бранку - як лекар кнігі старыя. (Д.Бічэль)
  4. братаннік -а, м. Той, хто братаецца, пабратаўся.
    Пачалося братанне з немцамі. І Пракоп бачыў братанне з наглядальнага пункту, Артылерыя страляла па братанніках. (М.Гарэцкі)
  5. братоўка -і, ж. Братавая.
    Брат загінуў даўно. За другога братоўка Выйшла замуж. (Е.Лось)
  6. бронекамізэлька -і, ж. Куленепрабівальная камізэлька.
    Другі, да каго ён пастукаў у тую ноч, спаў на ўласнай пасцелі, але ён не пусціў яго й на парог, сказаў, што сам сядзіць, бы на іголках, - чакае гасцей у бронекамізэльках. (В.Быкаў)
  7. брохнуць -ну, -неш, -не, зак. Плюхнуць, плюхнуцца.
    Рыба брохнула, Як вясло. У жыцці не бачыў такой. (У.Караткевіч)
  8. брудзь -і, ж. Бруд.
    Проста чуецца нейкі цяжар на сэрцы, нейкі грэх, во як часам скрыўдзіш каго, чуеш брудзь нейкую на целе, нібы то мыўся дужа даўно... (М.Гарэцкі) Здавалася, і грошы меў - было за што ў абновах хадзіць, і ў лазні штосуботы мыўся, а з брудзі не мог выбрацца. (А.Разанаў)
  9. бруйвіна -ы, ж. Бруя.
    Людзі, конадні, гады Уцякаюць наўсягды, Быццам бруйвіны вады. (А.Разанаў)
  10. брыдзіць -джу, -дзіш, -дзіць, незак. Лаяцца на каго-н. брыдкімі, непрыстойнымі словамі.
    Яна стаяла з трыма мужчынамі і аднаго з іх брыдзіла так, што не запішаш. (Я.Брыль)
  11. брыдлівасць -і, ж. Агіда.
    Усе гэтыя гісторыі не могуць не выклікаць пачуцця брыдлівасці. (Чырвоная змена. 10.10.1971)
  12. брыж -а, м. Край чаго-н.; акраек.
    Часам глухі гул, як далёкі гром, далятаў сюды, лыжачка звінела аб брыж у шклянцы. (М.Гарэцкі) Войкнуў, моцна ўдарыўшыся аб брыж старой кроквіны. (М.Вышынскі)
  13. брысаць -ае, незак. Пырскаць.
    Калі вярнуся дамоў, неспадзявана ўзняўся пранізлівы вецер, пачаў брысаць дождж. (М.Танк)
  14. брыскотлівы -ая, -ае. Золкі, халодны.
    Пастушкі, схаваўшыся сярод курганоў ад сырога брыскотлівага ветру, разграбалі апалае лісце. (В.Гардзей)
  15. брэдзь -і, ж. Цвет залы, вербалозу.
    Як толькі прыйдзе май вясёлы ў вёску І жаўрукамі пачне звінець, І загарыцца вясеннім воскам На лозах нарачанскіх брэдзь, - Тады з гарбатай і дымнай печы Памалу злазіць стары Ігнат; Пачынаюць [ледзяшы] смяяца, звінець. Будзіць на вербалозе брэдзь. (М.Танк)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019