Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. бубённы -ая, -ае. Які мае дачыненне да бубна.
    У сонечныя дні праходзяць за горад атрады спартсменаў і піянераў, напаўняючы суседнія кварталы бубённым гулам. (К.Чорны)
  2. будзённе -я, н. Будзёншчына.
    Уночы ж, адкінуўшы прэч гэты свет, Злыя абдоймы будзёння, І чыстай лугою я свой кладу след, Дзе не бывае сутоння... (З.Бабровец)
  3. будзіч -а, м. Той, што (хто) будзіць.
    Быць будзічам Краю латгальскага [звон] прывык. (ЛіМ. 17.04.1998)
  4. бунтавацца -туюся, -туешся, -туецца, незак. Збівацца, памыляцца гаворачы.
    [Іванька:] ...з Іпецкай зямлі... (Не ўмеючы гаворыць за ім і бунтуецца.) (М.Гарэцкі)
  5. бунтаўнік -а, м. Бунтаўшчык.
    [Цётка] не рве натуральныя - бытавыя, сямейныя - сувязі рэвалюцыянера, «бунтаўніка». (Полымя. 1969. № 11) Лічбаў нам не назвалі, мы гэта зрабілі самі. І адразу трапілі ў крамольнікі і бунтаўнікі. (Д.Бугаёў)
  6. бунтаўнічы -ая, -ае. Бунтарскі.
    З думкаю - наперад! З думкай бунтаўнічай... (Я.Купала)
  7. бунтоўны -ая, -ае. ... Які бушуе, кіпіць.
    Стаіш і глядзіш на бунтоўныя воды, І сэрца лялеецца ў сцішнай жальбе, Ўсё слухаеш нема, Як стогнуць нягодай Ды як бы ўсё клічуць цябе... (Я.Купала) Адлюстраваліся ў прырдзе ўсе нашы рыскі і шнары - нібы бунтоўнае разводдзе, нібы дрымотныя віры. (А.Разанаў)
  8. буслоўка -і, ж. Буслянка.
    Цесна ў буслоўцы. (Настаўніцкая газета. 18.09.1976)
  9. буцвежа -ы, ж. Буцвенне, збуцвенне.
    Гэтак прыгатаваны корст [труна] мог соткі гадоў ляжаць у зямлі, не паддаючыся буцвежы. (В.Ластоўскі) [Антон Сісюкевіч] усіх любіў сваёю магільнаю любоўю, і калі хто-колечы высыхаў ці агортваўся буцвежаю, гэты нізенькі рыпучы мужычонак плакаў так горка... (Л.Вашко)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019