На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    бязвартасны -ая, -ае. Які не мае вартасці, кошту.
    Бязвартаснымі паперамі - рублямі - закідалі Беларусь і скардзяцца: усё даражэе. (ЛіМ. 30.07.1993)
  2. 2
    бязверац -рца, м. Той, хто не верыць у Бога.
    Нязрушны, непрабойны, сказана ўжо, бязверац, які не трымае ў памяці ніводнай малітвы, я бясслоўна... малюся. (У.Мехаў)
  3. 3
    бязвыйсцевы -ая, -ае. Які не мае выйсця.
    Ды на бязвыйсцевай дарозе у неспагаднай старане у вокны радасць не зірне... (А.Салавей)
  4. 4
    бязгодзіца -ы, ж. Непагадзь, непагода.
    Надвор'е хмарнае. Часта курыцца дожджык. А яны не заўважаюць прыкрай бязгодзіцы. (М.Гарэцкі)
  5. 5
    бязладак -дку, м., бязладзіца -ы, ж. Бязладдзе.
    Бязладак ля хацін. (ЛіМ. 08.10.1971) Бязладзіца, непарадкі агарнулі круом, як чорнаю хмараю. (Я.Лёсік)
  6. 6
    бязмежжа -а, н. Становішча, калі парушаюцца ўсе прававыя і маральныя нормы.
    Падобныя «разборкі» паміж дзвюма галінамі выканаўчай улады не садзейнічаюць прэстыжу апошняй і ствараюць самае сапраўднае бязмежжа. (Звязда. 24.07.1993)

Паведаміць пра недакладнасьць