Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 8 артыкулаў

  1. безбрылёўка -і, ж. Бесказырка.
    На рынку каля Брандэнбургскае брамы набор тавару, як і год таму: ордэны, піянерскія значкі, генеральскія шынялі, флоцкія безбрылёўкі... (У.Арлоў)
  2. безвач прысл. Усляпую.
    «От жа гніда!» - стаіў у сабе злую думку Чубар і з гэтай думкай, нібыта безвач, ступіў нягнуткімі нагамі раз і другі па карчаватай прасецы, сілячыся здагадацца, куды ісці далей. (І.Чыгрынаў)
  3. безгарантны -ая, -ае. Які не дае гарантыі на што-н.
    Рынак нас ставіць у абставіны безгарантныя пры свабодзе творчасці. (А.Лойка)
  4. беларускасць -і, ж. Сукупнасць характэрных прыкмет беларускага.
    Вам кажу! не нясіце яе, як крыж. У выжыллі сагнутых плеч Не меўшы Хрыстовых сілаў, Беларускасць нясіце, як крылы, Беларускасць нясіце, як меч. (З.Цехановіч)
  5. беларушчына -ы, ж. Спрадвечная мова, культура, звычаі, традыцыі беларусаў.
    «Ворагам Беларушчыны» - назва вершы Янкі Купалы, адрасаванага праціўнікам беларускай мовы, польскім і рускім шавіністам. Тыя [людзі], што жадалі далучыцца да Беларушчыны і жыць беларускім жыццём, за мінулыя дзесяць гадоў свой выбар зрабілі. (Наша слова. 18.02.1998)
  6. беласць, белыня -і, ж. Белізна.
    Беласць - колер цнатлівае чысціні. (Г.Багданава) Марозна гады звіняць над вухам пасмаю белай, не гэтак ад сонца звінела хлапечых віхроў белыня. (А.Русецкі)
  7. берасцеец -сцейца, м. Жыхар Берасця (Брэста).
    І вось - рынак: ён ускалыхнуў берасцейцаў і паклікаў на шумныя сходкі. (Звязда. 07.07.1994) Цяпер чакаем віцяблян і берасцейцаў. (ЛіМ. 23.02.1996)
  8. берасцейскі -ая, -ае. Які мае дачыненне да Берасця (Брэста).
    Сапраўдныя ж людзі ў цывільным прыбылі на машынах з менскімі, гарадзенскімі й берасцейскімі нумарамі. (У.Арлоў) На падыходзе яшчэ некалькі кніг. У тым ліку і зборнік сучаснай берасцейскай паэзіі. (ЛіМ. 06.03.1998)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019