Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  ё  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 116 артыкулаў

  1. віжаваты -ая, -ае. Які мае схільнасць віжаваць.
    Віжаваты Д'ябэлак, Жоржык Б., знайшоў для мяне капітальнае суцяшэнне: - Ох, махні рукой на яго грозьбы. (У.Калеснік)
  2. віншаванка -і, ж. Вершаванае віншаванне.
    «Віншаванка» - назва віншавальнага верша Р.Барадуліна, адрасаванага вядомай артыстцы (ЛіМ. 02.01.1998)
  3. віншоўка -і, ж. Віншавальная паштоўка.
    Выкарыстоўваю на ўроках яшчэ адну маленькую, але крыштальна-чыстую крынічку - гэта віншоўку ад П.Панчанкі з нагоды жаночага свята 8 Сакавіка. (ЛіМ. 02.01.1998)
  4. віслашчокі -ая, ае. З абвіслымі шчокамі.
    За зіму старшыня яшчэ больш папляшывеў, што, зрэшты, пасуе яму да сытага і віслашчокага твару... (В.Гардзей)
  5. вітальня -і, ж. Пярэдні пакой.
    «Хрушчоўка» - яшчэ называлі яго [барак] за вузкую, не размінуцца, вітальню і маленькую куханьку. (У.Рубанаў) У вітальні (пярэдні пакой) тупалі дзеці Бадановічаў, сваякі. (В.Санько) Вітальня, кухня і суседні з імі пакой усцеленыя шкурай дзікоў. (Звязда. 23.06.2009)
  6. вітанне -я, н. Зварот да каго-, чаго-н. пры сустрэчы; прывітанне.
    Тут я пачуў, як нехта ціхенька У сенях тупае ізноў. То мысль вярнулася. Вітанне! (С.Дзяргай) Вітанне газеце! (Я.Купала)
  7. вобдым гл. абдоймы
  8. вобуй -ую, м. Абутак.
    Антон схаваў вобуй у пячуркі, укруціў агонь у лямпе і лёг на сяннік. (М.Гарэцкі) «Толькі сцежкай за мной, - Просіць нас праваднік, - Каб у вобуй у ваш Пыл з травы не пранік...» (Н.Гілевіч)
  9. вобшук -у, м. Вобыск.
    У менскай кватэры Якуба Коласа быў праведзены вобшук, а сам гаспадар быў выкліканы ў ГПУ. (Роднае слова. 1993. № 8)
  10. вогнішча -а, н. ... Сімвал роднага дому, сям'і; ачаг, агмень.
    З таго дня і пачалося тое калгаснае свята, якое можна было б назваць вяртаннем да сваіх мірных вогнішчаў. (П.Пестрак)
  11. воддальны -ая, -ае. Аддалены.
    Страшэнна доўгі цягнік... расцягнуўся на троху воддальнай ад вакзалу калейцы. (М.Гарэцкі)
  12. воджаны гл. ведзены
  13. водмаладзь -і, ж. Амаладжэнне.
    Упэўніцца самотны чалавек: сваё не возьме нават доўгі век, калі на водмаладзь пайшла кабета. (Г.Тумас) У водмаладзь, назад у вёсны Спяшаюся, як позні госць. (В.Коўтун) - Чалавек старэе, - язык у отмаладзь ідзе, - заўсміхаўся, душачыся словамі, Мікіта. (А.Кудравец)
  14. вольнанаймальны -ая, -ае. Вольнанаёмны.
    Найперш патрэбен быў асобны, свой, гарадок для вольнанайманых. (Я.Скрыган)
  15. ворашна безас. у знач. вык. Страшна, жудасна; вусцішна.
    Зноў колькі шрапнэлек расплылося белымі кудравымі клубочкамі. Мне зрабілася ворашна. (М.Гарэцкі) Прызнацца, навіна мяне не здзівіла так, каб ажно ворашна стала. (У.Рубанаў)
  16. восенны -ая, -ае. Восеньскі.
    Архіп маўчаў, успамінаючы, як пражыў дома да восеннай пары. (М.Гарэцкі) Мокрая і прыціснутая восенным холадам, цяпер гэтая расліннасць усё яшчэ гусцілася і ўладна зелянелася. (К.Чорны)
  17. вугол -гла, м. Вугал.
    Мусіць, паліцай-вартавы таксама прытаміўся тырчаць на дарозе і на золку захінуўся дзе за вугол хаты. (В.Быкаў) Рашылі рабіць [школьны зруб] на нямецкі манер, у гладкі вугол. (Г.Далідовіч)
  18. вудаль -я, м. Вудзільшчык.
    А на беразе сядзіць рыбак з вудаю. Сядзіць гэты вудаль і глыбакадумна мак кажа... (У.Арлоў)
  19. вудаўё -я, н. Вудзільна.
    У чаратах, здушыўшы хвілю спуду, Замёр рыбак, узнёсшы хвацка вуду, Трымаючы на вудаўі стракоз. (М.Мятліцкі)
  20. вусілы -аў. Вялікія вусы.
    Маленькі, з чорным носікам, але з вялікімі і разлеглымі бурымі вусіламі фарсісты афіцэр страшэнна лае салдата нашае батарэі. (М.Гарэцкі)

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019