Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  ё  і  о  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. відаль -і, ж. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва; від.
    Відаль была адна і тая самая за ўсю дарогу, звычайная, але прыгожая відаль: імглявае балотнае надвор'е, грудкі маркотнага алешніку з бакоў праезду... (М.Гарэцкі) Ехаў як быццам і не шпарка, перад вачыма рухалася прыгожая, як намаляваная, зялёная відаль, якую не псавалі светла-шэрыя прастакутнікі блізкага горада. (П.Васючэнка)
  2. відачын -а, відачынец -нца, м.
    Акцёр (параўн. рас. лицедей). Нічому не навучыцца побач і разам з такім сур'ёзным артыстам мог толькі бяздарны і лянівы відачын. (Б.Бур'ян) На Беларусі столькі цудоўных самабытных відачынцаў. (ЛіМ. 04.04.2003)
  3. відачынства -а, н. Тэатральная гульня, прадстаўленне (параўн. рас. лицедейство).
    Талент акцёрскага відачынства - напэўна, ён і пакінуў у памяці свае яркія адмеціны, прымусіўшы прыняць адыход Юрыя Авяр'янава як асабістую страту? Не ведаю. (ЛіМ. 26.01.1996)
  4. віжаваты -ая, -ае. Які мае схільнасць віжаваць.
    Віжаваты Д'ябэлак, Жоржык Б., знайшоў для мяне капітальнае суцяшэнне: - Ох, махні рукой на яго грозьбы. (У.Калеснік)
  5. віншаванка -і, ж. Вершаванае віншаванне.
    «Віншаванка» - назва віншавальнага верша Р.Барадуліна, адрасаванага вядомай артыстцы (ЛіМ. 02.01.1998)
  6. віншоўка -і, ж. Віншавальная паштоўка.
    Выкарыстоўваю на ўроках яшчэ адну маленькую, але крыштальна-чыстую крынічку - гэта віншоўку ад П.Панчанкі з нагоды жаночага свята 8 Сакавіка. (ЛіМ. 02.01.1998)
  7. віслашчокі -ая, ае. З абвіслымі шчокамі.
    За зіму старшыня яшчэ больш папляшывеў, што, зрэшты, пасуе яму да сытага і віслашчокага твару... (В.Гардзей)
  8. вітальня -і, ж. Пярэдні пакой.
    «Хрушчоўка» - яшчэ называлі яго [барак] за вузкую, не размінуцца, вітальню і маленькую куханьку. (У.Рубанаў) У вітальні (пярэдні пакой) тупалі дзеці Бадановічаў, сваякі. (В.Санько) Вітальня, кухня і суседні з імі пакой усцеленыя шкурай дзікоў. (Звязда. 23.06.2009)
  9. вітанне -я, н. Зварот да каго-, чаго-н. пры сустрэчы; прывітанне.
    Тут я пачуў, як нехта ціхенька У сенях тупае ізноў. То мысль вярнулася. Вітанне! (С.Дзяргай) Вітанне газеце! (Я.Купала)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019