Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  ё  і  о  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 10 артыкулаў

  1. вобдым гл. абдоймы
  2. вобуй -ую, м. Абутак.
    Антон схаваў вобуй у пячуркі, укруціў агонь у лямпе і лёг на сяннік. (М.Гарэцкі) «Толькі сцежкай за мной, - Просіць нас праваднік, - Каб у вобуй у ваш Пыл з травы не пранік...» (Н.Гілевіч)
  3. вобшук -у, м. Вобыск.
    У менскай кватэры Якуба Коласа быў праведзены вобшук, а сам гаспадар быў выкліканы ў ГПУ. (Роднае слова. 1993. № 8)
  4. вогнішча -а, н. ... Сімвал роднага дому, сям'і; ачаг, агмень.
    З таго дня і пачалося тое калгаснае свята, якое можна было б назваць вяртаннем да сваіх мірных вогнішчаў. (П.Пестрак)
  5. воддальны -ая, -ае. Аддалены.
    Страшэнна доўгі цягнік... расцягнуўся на троху воддальнай ад вакзалу калейцы. (М.Гарэцкі)
  6. воджаны гл. ведзены
  7. водмаладзь -і, ж. Амаладжэнне.
    Упэўніцца самотны чалавек: сваё не возьме нават доўгі век, калі на водмаладзь пайшла кабета. (Г.Тумас) У водмаладзь, назад у вёсны Спяшаюся, як позні госць. (В.Коўтун) - Чалавек старэе, - язык у отмаладзь ідзе, - заўсміхаўся, душачыся словамі, Мікіта. (А.Кудравец)
  8. вольнанаймальны -ая, -ае. Вольнанаёмны.
    Найперш патрэбен быў асобны, свой, гарадок для вольнанайманых. (Я.Скрыган)
  9. ворашна безас. у знач. вык. Страшна, жудасна; вусцішна.
    Зноў колькі шрапнэлек расплылося белымі кудравымі клубочкамі. Мне зрабілася ворашна. (М.Гарэцкі) Прызнацца, навіна мяне не здзівіла так, каб ажно ворашна стала. (У.Рубанаў)
  10. восенны -ая, -ае. Восеньскі.
    Архіп маўчаў, успамінаючы, як пражыў дома да восеннай пары. (М.Гарэцкі) Мокрая і прыціснутая восенным холадам, цяпер гэтая расліннасць усё яшчэ гусцілася і ўладна зелянелася. (К.Чорны)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019