На запыт знайшлося 44 артыкулы

  1. 1
    выбеганы -ая, -ае. Які нагуляўся бегаючы.
    Выбеганы за дзень, цяпер ён [Ганчак] не грэўся, а проста адпачываў, дрымотна пазіраючы праз шкліны вачэй на мігатлівыя жарынкі вогнішча. (М.Ракіцкі)
  2. 2
    выбітны -ая, -ае. Выдатны.
    Вызначэнне «класны» - не з лексікону акадэмічных музыкантаў. Яны назвалі б той канцэрт выбітным, цудоўным, адметным. (ЛіМ. 19.06.1998) Ён выдатна разумеў... што калі пішаш выбітную рэч, то пісаць яе трэба адпаведна. (Б.Пятровіч)
  3. 3
    выбухоўка -і, ж. Выбуховае рэчыва; узрыўчатка.
    Калі машына набурыць сотню свідравін, прыйдуць падрыўнікі, засыплюць іх выбухоўкай (пакуль выбухі робяць невялікія, тон на 20). (Маладосць. 1975. № 6)
  4. 4
    вывалены -ая, -ае. Які вываліўся.
    У яго ад жарту зусім хаваюцца вочы і тырчыць дзіркаю вывалены зуб. (Я.Скрыган)
  5. 5
    выводжаны -ая, -ае. Такі, якога выводзяць.
    [Старая:] (валяючыся на зямлі, як падкошаная, услед выводжанаму Саму) Сына роднага забралі! (Я.Купала)
  6. 6
    вывучальнік -а, м. Той, хто вывучае каго-, што-н.
    - Ты на Каўказе быў? - запытаў вывучальнік, не ведаючы, як іначай пачаць сваё вывучэнне [чалавечага тыпу] (К.Чорны)
  7. 7
    вывучальны -ая, -ае. Дапытлівы, уважлівы.
    Намеснік загадчыка аддзела ці загадчык сектара, па чарзе працінаючы кожнага вывучальным позіркам, нашпігаваў нас настаўленнямі, як за мяжой сябе трымаць. (У.Мехаў)
  8. 8
    выгараны -ая, -ае. Які выгараў; выгаралы.
    [Асаднік Грабянка] косым вокам змераў Міцю, але, звёўшы выгараныя бровы, маўчаў. (В.Адамчык)
  9. 9
    выгуляны -ая, -ае. Які набраўся сілы, адкарміўся на волі.
    Адразу за канцавымі дварамі выгуляныя коні заварушыліся і самі пабеглі шпарка. (І.Чыгрынаў)
  10. 10
    выдаваны -ая, -ае. Які выдаецца, выдаваўся кім-н.
    Выйшаў з друку новы, чацвёрты нумар гэтага бюлетэня [«Форум»], выдаванага групай даследавання і абароны правоў нацыянальных меншасцяў. (Наша слова. 31.10.1996) Машынапісны альманах, выдаваны ў сярэдзіне 70-х гадоў купкаю студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ у бяздонныя сутарэнні ўсемагутнага ведамства не трапіў. (У.Арлоў)
  11. 11
    выдынгоўваць -аю, -аеш, -ае, незак. Выдыгаць.
    Я, відаць, хутка адчуў, што ўсе дамашнія любілі мяне і стараліся дагаджаць, але чым больш яны мне наравілі і выдынгоўвалі перада мной, тым менш я цаніў іх старанні, рабіўся распешчаным прывярэдам. (У.Калеснік)
  12. 12
    вызвольны -ая, -ае. Вызваленчы.
    Калізіі гэтай Марцінкевіч яшчэ не хоча ці не можа зразумець, яшчэ аўтара не патрапіла захапіць хваля вызвольнага ветру... (Я.Купала)
  13. 13
    вызнаўца -ы, м. Той, хто вызнае якую-н. веру, вучэнне, погляды.
    Яшчэ і сёння розныя вызнаўцы Хрыста, Магамета... вядуць братазабойчыя войны. (М.Танк) Ведаем, у грамадстве заўсёды будуць прыхільнікі, вызнаўцы камуністычнай ідэі. (ЛіМ. 02.08.1991)
  14. 14
    выканаўца -ы, м. і ж. ... Той, хто выконвае якія-н. абавязкі.
    Я часовы выканаўца абавязкаў старшыні партыі. (Беларускае радыё. 17.01.1991) Часовы выканаўца абавязкаў рэдактара Станіслаў Суднік. (Наша слова. 15.11.1997)
  15. 15
    вылежаны -ая, -ае. Які вылежаўся.
    Мокрая ралля-зябліва - чорная-чорная, бы палатно, вываранае ў траве-мачанічніку і вылежанае ў рудзе-гразі. (І.Пташнікаў) Там, у халадку пад плотам, падымаліся прымораныя сном і вылежаныя за доўгі нядзельны дзень верасаўскія мужчыны. (В.Адамчык)
  16. 16
    вымаганы -ая, -ае. Такі, якога вымагаюць, дабіваюцца.
    Адных імкнуцца прымусіць да падпісання вымаганых паказанняў біццём, другіх - толькі пужаннем. (Полымя. 1991. № 1)
  17. 17
    вымаўка -і, ж. Ушчуванне, праборка.
    Апынуўшыся ў такой сітуацыі, даваў дзёру і я, бо калі б быў заўважаны, то пакаранне не абышлося б вымаўкай ці сарамоцінамі. (У.Калеснік)
  18. 18
    вымісты -ая, -ае. З вялікім вымем.
    [Цёця Вера] даіла сваю бакастую ды вымістую Кветку. (Я.Брыль)
  19. 19
    вымога -і, ж. Патрабаванне.
    К.Каліноўскі ў адпаведнасці з вымогамі часу асноўную ўвагу звяртаў на рэвалюцыйную асвету і выхаванне народу ў духу нянавісці да самадзяржаўнага ладу. (Полымя. 1969. № 2) Прыйшла сталасць. Яна да многага абавязвае. Але Рыгору Барадуліну па сіле самыя строгія вымогі, самыя трудныя задачы. (В.Бечык)
  20. 20
    выпаданні -яў. Тое, што падае, выпадае з атмасферы на зямлю.
    Чуваць, што радыёактыўныя выпаданні не мінулі і маю Мядзельшчыну. (М.Танк)

Паведаміць пра недакладнасьць