Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  ё  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 44 артыкулы

  1. выпадзены -ая, -ае. Які выпаў адкуль-н.
    [У хвойніку] ліпкаю павучынаю бэрсаўся рэдкі поцемак і ціцікала невядомая позняя птушачка ці мо выпадзенае з гнязда пташаня. (В.Адамчык)
  2. выпіты -ая, -ае. Які выпіў спіртнога.
    Нехта ў фае натрапіцца знаёмы, убачыць, што я добры выпіты. (Я.Скрыган)
  3. выплатнік -а, м. Той, хто ўносіць плату за што-н.; плацельшчык.
    Уласныя домікі і кватэры з усімі іх самымі сучаснымі бэбахамі - павабная мара перад вачыма і сякера над каркам выплатніка. (М.Лужанін)
  4. выпрабоўны -ая, -ае. Дапытлівы, выпрабавальны.
    Кожны пагляд - гэта выпрабоўнае мацанне... (Ц.Гартны)
  5. выправіны -аў, адз. няма. Праводзіны.
    [Пятрок] любіўся з Волечкаю Апанасаваю - і на выправінах яго ў армію Волечка сядзела побач. (А.Жук)
  6. выпусканы, выпушчаны -ая, -ае. Які выпускаецца, вырабляецца.
    Кніжная прадукцыя, выпусканая нашым выдавецтвам, мае такую нізкую якасць, што замоўчваць гэта ніяк нельга; Выпушчаная прадукцыя пачала каштаваць танней, з абароту вызваліліся значныя рэзервы сродкаў. (Я.Колас)
  7. выраканец -нца, м. Той, хто выракся свайго роднага.
    І памяць кросны снуе, І лесуны барукаюцца. Шляхі разышліся яе. З бязроднымі выраканцамі. (Р.Барадулін)
  8. выратоўца -ы, м. Ратавальнік.
    Пасля колькі дзён адно й гаварылі ўсе пра Клаўдзю і яе выратоўцу, казалі, што Міхалка «вылавіў» у Дняпры долю сваю. (А.Масарэнка)
  9. высакаварты -ая, -ае. Які мае высокую вартасць.
    Акрамя гэтага, маю да друку пераклад з Франка ... паэмы «Майсей». Сама рэч высакавартая. (У.Жылка)
  10. высакалюбны, высакалюдскі -ая, -ае. Высакародны.
    Ці не такімі ж высакалюбнымі намерамі кіраваўся неўміручы рыцар духу Дон Кіхот... (А.Каўка) Баяўся боскае кары за свой высакалюдскі ўчынак [хаваў цімакоў - уцекачоў ад паншчыны] цёмны дзядзька Тарас. (М.Гарэцкі)
  11. высачаны -ая, -ае. Які высачыўся, выступіў (пра смалу).
    Тут, за штабялямі дроў і жоўтых, што пахлі нагрэтаю высачанаю смалою, дошак, перабег [Імполь] іржавыя ... тупікі чыгуначнай станцыі. (В.Адамчык)
  12. выспаны -ая, ае. Які выспаўся.
    Быў ранак, нарком выйшаў з другога пакоя, здавалася, яшчэ нават не выспаны. (Я.Скрыган)
  13. выстава -ы, ж. Выстаўка.
    І спяшайцеся, выстава працуе ўсяго тыдзень. (Звязда. 14.11.1990) Не пабыць на выставе Скідзевіча, нават збіраючыся паміраць, ён не мог. (Б.Пятровіч)
  14. выстаўны -ая, -ае. Які мае дачыненне да выставы.
    Заходзьце ў новую выстаўную залу. (Беларускае радыё. 26.12.1994)
  15. выстаялы -ая, -ае. Які выстаяўся.
    [Бацька] прывозіў з поля воз яшчэ не выстаялых травяністых снапоў ячменю. (У.Калеснік)
  16. выступ -у, м. Выступленне.
    Тон яго выступу жорсткі, без звычайных еўрапейскіх умоўнасцяў. (ЛіМ. 16.01.1998)
  17. выступоўца -ы, выступовец -поўца, выступальнік, выступальшчык -а, выступанец -нца, м. Той, хто выступае; прамоўца.
    Як і кожны спрактыкаваны выступоўца, я таксама выбіраў каго-небудзь у зале, каб мець падтрымку. (І.Чыгрынаў) Нейкі выступовец нават сказаў, што «бяда адна не ходзіць...» (ЛіМ. 02.05.1997) - Ну вот, так я сагласян з табой, - згадзіўся выступальнік. (Я.Брыль) Названыя выступальшчыкі, як іх ні ўпрошваў старшыня нарады, выходзіць на трыбуну катэгарычна адмовіліся. (А.Карпюк) Амаль усе выступанцы адзначаюць высокі мастацкі ўзровень твора. (В.Жуковіч)
  18. выступоўчы -ая, ае. Які мае дачыненне да выступоўцаў, выступлення.
    Пару пісьменнікаў апроч «загнаных» у выступоўчую абойму знаходзіліся ў зале. (Народная воля. 27.11.1997)
  19. вытвор -а, м. Утварэнне, вытворнае слова.
    У яе лексіконе вельмі часта ўжывалася слова «нацыяналізм» з усімі яго вытворамі. (Л.Лыч) Для вытвора з гэтай марфемай найбольш характэрнае значэнне прыкметы паводле актыўнага дзеяння. (Роднае слова. 2000. № 3)
  20. выхаваўца -ы, м. і ж. Выхавальнік.
    На лета іду яшчэ працаваць начальніцай піянерскага лагера, а выхаваўцамі да сябе бяру сваіх настаўнікаў. (А.Карпюк)

Старонкі: 1  2  3  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019