На запыт знайшлося 468 артыкулаў

  1. 181
    кграчъ (грачъ)
    1. ігрок, гулец;
    2. музыка
  2. 182
    кгребетъ (гребетъ) — хрыбет
  3. 183
    кгречи прысл. — адпаведна
  4. 184
    кгречный — годны, заслужаны
  5. 185
    кгротъ — вастрыё, наканечнік
  6. 186
    кгрубринъ — гатунак шаўковай тканіны з тоўстым утком
  7. 187
    кгрунтовати
    1. будаваць фундамент, асноўваць;
    2. перан. узмацняць, рабіць трывалым
  8. 188
    кгрунтоватися — пасяляцца, асталёўвацца
  9. 189
    кгрунтовне
    1. моцна, фундаментальна;
    2. трывала, непарушна;
    3. грунтоўна, дакладна;
    4. цалкам, поўнасцю;
    5. добра, належным чынам
  10. 190
    кгрунтъ
    1. зямля пэўнай якасці, глеба;
    2. зямельная ўласнасць, уладанне, зямельны ўчастак;
    3. фундамент, падмурак;
    4. сутнасць, самы істотны бок рэчы;
    5. падстава, аргумент;
    6. дно
  11. 191
    кгузъ (кузъ)
    1. вялікі гузік;
    2. гуз
  12. 192
    кгулдынка — від стрэльбы
  13. 193
    кденьколи прысл.
    1. дзе-н., у якім-н. месцы;
    2. у знач. зл. сл. дзе (б), калі (б) (пры падпарадкаванні даданых уступальных сказаў)
  14. 194
    келаръ (киларъ) — манаскі аканом
  15. 195
    келейникъ — прыслужнік высокапастаўленай манаствуючай асобы
  16. 196
    келихъ (кгелихъ, килихъ)
    1. келіх, кубак, чарка;
    2. сімвалічнае абазначэнне долі, лёсу;
    3. пацір
  17. 197
    кельня
    1. чарпак;
    2. крышка пры возе
  18. 198
    керемида (кремида) — цагліна, чарапічына
  19. 199
    керемидникъ — цагельнік
  20. 200
    кесмакъ — кавалак, брусок

Паведаміць пра недакладнасьць