На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    крайчый
    1. службовая асоба пры двары вялікага князя, што адказвала за закускі да стала;
    2. у 16 ст. ганаровы тытул без пэўных абавязкаў
  2. 2
    краковка:
    ˜ бочка краковка — адзінка вымярэння аб'ёму (часцей збожжа, круп і г.д.)
  3. 3
    кресъ — мяжа, апошняя рыса, грань
  4. 4
    крица
    1. фармаваны кавалак металу;
    2. адзінка вымярэння колькасці жалеза
  5. 5
    кровный (кревный) — родны па крыві, сваяк
  6. 6
    крогулецъ (крагулецъ) — ястраб-перапёлачнік
  7. 7
    кройника — хроніка, летапіс
  8. 8
    кройникаръ — летапісец
  9. 9
    крокъ
    1. крок;
    2. адзінка вымярэння даўжыні
  10. 10
    крошня — адзінка вымярэння сушаных ягад; кош
  11. 11
    кружокъ — адзінка колькасці воску
  12. 12
    крушецъ
    1. руда;
    2. каштоўныя металы
  13. 13
    крыти — хаваць, утойваць

Паведаміць пра недакладнасьць