На запыт знайшлося 583 артыкулы

  1. 101
    печатникъ (печатаръ) — той, хто засведчыў сваёй пячаткай судовы дакумент
  2. 102
    пешня — род долата, пяшня
  3. 103
    пивница — пограб, вінны пограб
  4. 104
    пивничий — службовая асоба, што загадвала вінным склепам у велікакняжацкім двары
  5. 105
    пильно прысл. — вельмі
  6. 106
    пипа — адзінка вымярэння віна, бочка
  7. 107
    пискуплъ — епіскапаў, які належыць епіскапу
  8. 108
    пискупъ (бискупъ) — епіскап
  9. 109
    пицовати — збіраць харчы і фураж для войска
  10. 110
    планита — планета, нябеснае свяціла
  11. 111
    платнеръ — збройнік
  12. 112
    платъ
    1. хустка, абрэзак тканіны;
    2. падатак
  13. 113
    плахта
    1. палатняная хустка, пакрывала;
    2. кавалак палатна;
    3. від грубага адзення
  14. 114
    плебания — дом і сядзіба ксяндза
  15. 115
    плебанъ — каталіцкі свяшчэннік, ксёндз
  16. 116
    плевелы мн. — пустазелле
  17. 117
    племенидый — высакародны, шляхетны
  18. 118
    пленипотентъ — давераны
  19. 119
    пленипотенция — паўнамоцтва
  20. 120
    плеснивый — сівы, попельнага колеру, светла-шэрай масці

Паведаміць пра недакладнасьць