На запыт знайшлося 289 артыкулаў

  1. 141
    солданъ — султан, тытул уладарнага правіцеля ў Азіі
  2. 142
    соленницы — саляныя склады
  3. 143
    соломянникъ — збан з саломы як адзінка меры хлеба
  4. 144
    солянка — адзінка вымярэння солі, роўная 0,6 частцы бочкі
  5. 145
    сомчати — сцягнуць
  6. 146
    сорочникъ — прадстаўнік улады ў дзяржаўных сялян, які выбіраўся ад 40 двароў
  7. 147
    соха
    1. прылада для апрацоўкі зямлі, саха;
    2. адзінка вымярэння плошчы;
    3. адзінка падатковага абкладання ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая вымяралася колькасцю рабочай жывёлы
  8. 148
    спадокъ — спадчына
  9. 149
    спалый — які дастаўся, выпаў на долю
  10. 150
    спаций (спациумъ, спация)
    1. вольная прастора;
    2. прапушчанае месца ў тэксце, прабел
  11. 151
    спекуляторъ — кат
  12. 152
    спереть — аспрэчыць
  13. 153
    спижа — прадукты харчавання, правіянт
  14. 154
    спижарня — кладоўка; памяшканне для захоўвання харчовых прыпасаў, сыравіны і інш.
  15. 155
    спикненье — змова
  16. 156
    спирати
    1. адвесці каго-н. ад уладання чым-н., пазбавіць правоў на што-н.;
    2. не пагаджацца, пярэчыць
  17. 157
    спиратися — спрачацца, пярэчыць
  18. 158
    сплендоръ — упрыгожанне
  19. 159
    сплендровати — аграбіць, разарыць
  20. 160
    сподарыня — гаспадыня, спадарыня

Паведаміць пра недакладнасьць