На запыт знайшлося 244 артыкулы

  1. 101
    бендь — металічная ручка шчыта
  2. 102
    бендюга — месца ля ракі, дзе складалі дрэвы, прызначаныя для сплаву
  3. 103
    бенефицыя
    I маёнтак, даход з якога ішоў у карысць рымска-каталіцкага духавенства
    II духоўны сан
  4. 104
    бенкартъ — пазашлюбнае дзіця
  5. 105
    бервь — насціл з бярвення
  6. 106
    берилъ — каштоўны камень
  7. 107
    беркгринъ — разнавіднасць зялёнай фарбы
  8. 108
    берковецъ — мера масы, роўная прыблізна 75 кг
  9. 109
    берло — скіпетр
  10. 110
    беседовникъ — дыялог
  11. 111
    бесилище — ігрышча
  12. 112
    бестейство — лютасць
  13. 113
    бетсамидъ — прадстаўнік старажытнага жыдоўскага племені
  14. 114
    бефанимъ — верасень
  15. 115
    бехемъ — жыхар Багеміі
  16. 116
    бехтеръ — панцыр з металічных пласцінак і кольцаў
  17. 117
    бечова (бочева) — вяроўка, канат
  18. 118
    бзовый — бэзавы
  19. 119
    биберейка — бабровае футра
  20. 120
    бибула — абгортачная папера

Паведаміць пра недакладнасьць