На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    цеберъ
    1. цэбар;
    2. адзінка вымярэння вадкасці
  2. 2
    цевка
    1. косць у ніжняй частцы канечнасці;
    2. маток нітак;
    3. мера залатых нітак
  3. 3
    цедула (цадула, цидула)
    1. скрутак;
    2. дакумент; запіс судовага рашэння
  4. 4
    цекавза — турма
  5. 5
    цекляръ — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая займалася вышукам і затрыманнем злачынцаў
  6. 6
    цело (целе) прысл. — усё цалкам, поўнасцю
  7. 7
    целья — келья
  8. 8
    центнеръ — асноўная адзінка вагі ў сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага пры аптовым гандлі металам, роўная беркаўцу (74,96 кг)
  9. 9
    цепликъ (цапликъ) — стужка
  10. 10
    цессия — уступка
  11. 11
    цехмистръ — старшыня аб'яднання рамеснікаў (цэха)
  12. 12
    цехъ
    I (цеха)
    1. прыкмета, рыса;
    2. метка, кляймо
    II аб'яднанне рамеснікаў адной ці некалькіх блізкіх прафесій для вытворчасці, збыту сваёй прадукцыі, а таксама для абароны ад самавольства феадалаў

Паведаміць пра недакладнасьць