На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 81
    зажлобливо прысл. — жалобна, тужліва, крыўдна
  2. 82
    зажога — падпал
  3. 83
    зазадокъ — тыльны бок
  4. 84
    заздоровное — пошліна за чытанне заздароўных малітваў
  5. 85
    заздрость (задрость, заздра) — зайздрасць
  6. 86
    зазлити — учыніць зло
  7. 87
    зазнанье — сведчанне
  8. 88
    зазренье — упікі, дакор, ганьбаванне
  9. 89
    зазябити — занядбаць, загібець
  10. 90
    заимодавецъ (заимодавца) — асоба, якая дае ў пазыку
  11. 91
    заисте (заисто) прысл. — сапраўды, па праўдзе, на самай справе
  12. 92
    зайзрети
    I (зазрети) зайздросціць
    II
    1. убачыць;
    2. жадаць, праказваць
  13. 93
    займати
    1. запаўняць якую-н. паверхню;
    2. чапаць, крыўдзіць каго-н., трывожыць каго-н.;
    3. браць у сваё карыстанне;
    4. захопліваць, зганяць у адно месца;
    5. пазычаць
  14. 94
    займище — займішча, асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча
  15. 95
    зайстье (застье, зашстье, заштье)
    1. інцыдэнт, сутычка, цяжба, спрэчка;
    2. захад сонца
  16. 96
    зайти
    1. дайсці да чаго-н., зайсці куды-н., прыйсці адкуль-н., увайсці ў што-н.;
    2. выйсці насустрач, перагарадзіць дарогу;
    3. перайсці ў чыю-н. уласнасць;
    ˜ зайти въ долги — запазычыцца;
    4. дасягнуць мэты; распаўсюдзіцца, стаць вядомым;
    5. дасягнуць тэрміну;
    6. прыйсці ў які-н. стан, дасягнуць крайняй ступені праяўлення;
    ˜ очи зайшли — (каму-н.) аслепнуць;
    ˜ зайти хитростью — перахітрыць
  17. 97
    закажоный — заражаны
  18. 98
    заказати
    1. загадаць, аддаць загад;
    2. забараніць;
    3. апавясціць, даць наказ
  19. 99
    заказникъ (заказца, закасца) — аканом
  20. 100
    закалъ — загартоўка

Паведаміць пра недакладнасьць