На запыт знайшоўся 201 артыкул

  1. 181
    истопень — юрыдычная ацэнка
  2. 182
    исторгненый дзеепрым.
    1. вынішчаны; выкаранены; прагнаны прэч;
    2. выхаплены, вынуты
  3. 183
    истота
    1. сутнасць;
    2. дакумент;
    3. пацвярджэнне
  4. 184
    истрава
    1. харчаванне;
    2. патрэба
  5. 185
    иструбъ — зруб
  6. 186
    истый прым.
    1. менавіта той, сапраўдны, праўдзівы;
    2. чысты, без прымесяў;
    ˜ истый платъ — плата без працэнтаў;
    3. у знач. наз. асоба, аб якой упаміналася раней
  7. 187
    истыкъ — ражон
  8. 188
    истье (исте) — хада
  9. 189
    исходище — выток, месца, адкуль выцякае рака або ручай
  10. 190
    исходникъ — лазутчык
  11. 191
    исходъ
    1. выйсце, выхад;
    2. назва другой кнігі Пяцікніжжа, у якой апісваецца выхад жыдоў з Эгіпта;
    3. смерць;
    ˜ исходъ души, исходъ жывота — смяротны час;
    4. канец, завяршэнне;
    5. выток
  12. 192
    исцелети — вылечыцца, паправіцца
  13. 193
    исцепнути — анямець, здранцвець
  14. 194
    исчести (изчести) — падлічыць, пералічыць
  15. 195
    исчий прым. — той, хто падае іск
  16. 196
    исшиховати — устанавіць у пэўным баявым парадку
  17. 197
    итеровати (интеровати) — узнаўляць, паўтараць
  18. 198
    ицокъ — від адзення з вавёркавага футра
  19. 199
    ищадокъ — нашчадак
  20. 200
    июлий (июль, юль) — ліпень

Паведаміць пра недакладнасьць