На запыт знайшоўся 201 артыкул

  1. 81
    инавгурованый — урачыста ўведзены на царкоўную пасаду
  2. 82
    инакий прым. — іншы, другі
  3. 83
    инако (инакъ) прысл. — іначай, інакш, па-іншаму
  4. 84
    инвазыя — нашэсце, уварванне
  5. 85
    инвамедовати — ануляваць, адмяняць
  6. 86
    инвекция — уезд; увоз
  7. 87
    инвентаръ (инвентарь) — вопіс маёмасці, спіс, рэестр
  8. 88
    инвентованье — праверка
  9. 89
    инвестиованый — аддадзены ў валоданне
  10. 90
    инвидыя — зайздрасць, непрыязнасць, нянавісць
  11. 91
    инде (индей, иньдей) прысл.
    1. у іншым месцы;
    2. сям-там, дзе-нідзе, дзе-небудзь
  12. 92
    индейский — індыйскі;
    ˜ индейский орехъ — какосавы арэх
  13. 93
    индиктъ (индыктъ) — індыкт, адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам
  14. 94
    индиция — паказанне на допыце
  15. 95
    индукта — пошліна ад тавару, які ўвозіцца
  16. 96
    индулте прысл. — з дазволу
  17. 97
    индултъ — дазвол
  18. 98
    инекды прысл. — часам, іншы раз
  19. 99
    инкаустъ (инкавстъ) — чарніла
  20. 100
    инквизиторъ — следчы;
    ˜ справу на инквизиторы отослати — аддаць справу на расследаванне

Паведаміць пра недакладнасьць