121 багара, -ы, ж., зб. Непаліўныя землі ў зонах арашальнага земляробства. // Пасевы на такіх землях. 122 багарны, -ая, -ае. Сухадольны, без штучнага арашэння. Багарнае земляробства. 123 багародзіца, -ы, ж. У хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста. ◊ Сядзець як багародзіца гл. сядзець. 124 багаслоў, -лова, м. 1. Спецыяліст у галіне багаслоўя. 2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі. 125 багаслоўе, -я, н. Вучэнне аб рэлігіі і яе догматах. 126 багаслоўскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да багаслоўя. Багаслоўскія кнігі. // Звязаны з дзейнасцю багасловаў. Багаслоўскія дыспуты. 127 багата. 1. Прысл. да багаты (у 1, 2 і 3 знач.). 2. Разм. Многа, у вялікай колькасці. Багата дзён прайшло. Багата вады ўцякло. □ Навокал было багата нерасталага… 128 багаткі, -так; адз. багатка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства:… 129 багатнік, -а, м. Уст. Тое, што і багач (у 2 знач.). 130 багатуха, -і, ДМ -тусе, ж. Уст. Тое, што і багач (у 2 знач.). 131 багаты, -ая, -ае. 1. Які жыве ў поўным дастатку, валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны; проціл. бедны. У багатым калгасе — заможныя і калгаснікі.… 132 багатыр, -а, м. 1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села… 133 багатырка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да багатыр (у 1 знач.). 134 багатырскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас. // Уласцівы багатыру. Багатырская сіла. // Такі, як у багатыра. — Вы ж бачыце,… 135 багацей, -я, м. Разм. Тое, што і багач (у 1 знач.). Вясковыя багацеі, калі ўбачылі, што памешчыцкія землі не трапяць ім у рукі, азвярэлі, хапіліся за колле, за… 136 багацейка, -і, ДМ -цейцы; Р мн. -цеек; ж. Разм. Жан. да багацей. 137 багацейскі, -ая, -ае. Разм. Які належыць або ўласцівы багацею. [Мікола:] Досыць шчаўя і мякіны З багацейскага стала. Броўка. 138 багацейшы, -ая, -ае. Выш. ст. ад прым. багаты. 139 багацець, -ею, -ееш, -ее; незак. Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка.… 140 багацце, -я, н. 1. Матэрыяльныя каштоўнасці, грашовыя накапленні. Іменна ў пачатковы перыяд таварнага абарачэння ў грошы ператвараецца толькі лішак спажывальных…