81 юродзівы, -ая, -ае. 1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва. Юродзівы хлопец. 2. у знач. наз. юродзівы, -ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей - вар'ят, які валодае… 82 юродства, -а, н. 1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва. 2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны. 83 юродстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; незак. 1. Быць юродзівым (у 2 знач.). 2. Рабіць недарэчныя ўчынкі, неразумна паводзіць сябе. 84 юрок, юрок1, -рка, м. Птушка атрада вераб'іных, якая жыве ў хваёвых лясах Еўропы і Азіі; уюрок. юрок2, -рка, м. Разм. Прыстасаванне для звівання нітак; вірок… 85 юрскі, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй. Юрскі вапняк. Юрская флора. ○ Юрскі перыяд (юрская сістэма) - другі (сярэдні) перыяд мезазойскай… 86 юрт, -а, М юрце, м. Гіст. Сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў. Крымскі юрт. Сібірскі юрт. [Цюрк.] 87 юрта, -ы, ДМ юрце, ж. Пераноснае, крытае шнурамі або лямцам з конусападобным дахам жыллё з жэрдак у некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. Па… 88 юрыдызацыя, -і, ж. Спец. Наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання. 89 юрыдычны, -ая, -ае. 1. Звязаны з заканадаўствам, прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем. Юрыдычнае пытанне. Юрыдычны доказ. Юрыдычная практыка. □ Пакуль… 90 юрысдыкцыя, -і, ж. 1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні. 2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа. Падлягаць… 91 юрысконсульт, -а, М -льце, м. Службовая асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам пры якой-н. установе па практычных пытаннях права, заканадаўства і абаронцам… 92 юрысконсульцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да юрысконсульта; уласцівы юрысконсульту, належыць яму. Юрысконсульцкая пасада. Юрысконсульцкая работа. 93 юрысконсульцтва, -а, н. Пасада, дзейнасць юрысконсульта. 94 юрыспрудэнцыя, -і, ж. Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства. Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а… 95 юрыст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся… 96 юрыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. да юрыст. 97 юрыць, юру, юрыш, юрыць; незак. Разм. Заігрываць, заляцацца. Бычкі юраць, вясну чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то… 98 юс, юса, м. Спец. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя. ○ Юс вялікі - літара Ѫ стараславянскага алфавіта, якая… 99 юсавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да юса, напісаны з юсамі. Юсавае пісьмо. 100 юстыцыя, -і, ж. 1. Правасуддзе, судаводства. Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя. 2. Сукупнасць дзяржаўных органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых…