Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 197 артыкулаў

  1. акалле — холад, зябкасць; яшчэ — змерзлае цела.
    Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны.
  2. аколіва — ваколіца.
    Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне.
  3. акоцце — асцюкі.
    На плечы снапы ўскініш - акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
  4. акраўкі — абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва.
    З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
  5. аксціцца — апамятацца, прыйсці ў сябе.
    Аксціся, што ты такое гаворыш?!
  6. аксыля — вокліч да цялят.
    Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
  7. акуратны — далікатны, уважлівы.
    Ён такі акуратны - і сабаку на «вы» называіць.
  8. акушок — акунёк, акуньчык.
    Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
  9. алеха — вольха.
    Насек белай алехі, усё ж дровы будуць.
  10. амердзіцца — апрацівець, збрыдзець.
    Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь - свінні, а ня людзі.
  11. анадоень — надоечы.
    Анадоень яшчэ бачыліся, і на табе - памерла.
  12. анелюбець — знелюбець.
    Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы.
  13. анінютанькі — нізавошта, ні ў якім разе.
    Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.
  14. апагодзіцца — распагодзіцца.
    Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
  15. ападанкі, ападонне — ападак на дне катла ці місы; яшчэ — апалая садавіна.
    А яму асталося толькі ападанкі з'есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
  16. ападоліцца — быць у жонкі пад слухом.
    Быў малец як малец, ды ападоліўся.
  17. апантаны — утрапёны, нястрыманы, звар'яцелы.
    Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
  18. апаследкі — рэшткі, астаткі.
    Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
  19. апіра — апора.
    Гэта мая апіра надзейная.
  20. аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
    На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020