На запыт знайшлося 28 артыкулаў

  1. 1
    кубатурка, кубатурніца, кубатка — курыца з інкубатара.
    Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў.
  2. 2
    кубачкі — грыбы.
    З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў.
  3. 3
    кубіч — невялікі кубельчык.
    Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося.
  4. 4
    кугугутанька — ласкавае найменне зайца.
    А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.)
  5. 5
    кудлычыць — касмаціць, кудлаціць.
    Вецер кудлычыць пітухоў хвост.
  6. 6
    кука — драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд.
    Зімой, калі пад ільдом стаіць шчупак, б'юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў».
  7. 7
    кукулка — зязюля; яшчэ — мала, на звод.
    Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі.
  8. 8
    кулаччо, кулачча — кулакі (зборнае).
    А ў ейных братоў кулаччо па пуду.
  9. 9
    кулеўе — кулі саломы.
    Кулеўем страху накрылі.
  10. 10
    кулічкі — драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.
    Каб былі для конікаў стайнічкі, // Для ўздзечак палічкі, // Для сёдлаў кулічкі.
  11. 11
    кулогаць — праць, мыць збольшага.
    Ты лайно троху пакулогай, і ладна.
  12. 12
    кулоскацца — пялёхацца.
    Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы.
  13. 13
    купа — торф.
    Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў.
  14. 14
    купала — агонь, пажар.
    Яны яму купалу зробілі - хата згарэла.
  15. 15
    купіла — грошы.
    Купіць бы купіла, ды мала купіла маю.
  16. 16
    купіна — яміна, з якой выбралі купу (торф).
    Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца.
  17. 17
    купчасціцца — разрастацца кронай.
    Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны.
  18. 18
    куравод — пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу.
    І куравод гэты ўжо дзевак прывёў.
  19. 19
    куракі — вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці.
    Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць.
  20. 20
    курая — гермафрадыт.
    Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая.

Паведаміць пра недакладнасьць