На запыт знайшлося 66 артыкулаў

  1. 61
    лясачка — кіёк, кульбачка; яшчэ — пачак.
    Выразаў сабе лясачку з ляшчыны - лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё.
  2. 62
    лясачкі — кропачкі, рысачкі.
    На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі.
  3. 63
    лясоўкі — лясныя яблыкі.
    Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку.
  4. 64
    лятней — ахалодней.
    Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней.
  5. 65
    лятун — няўседа, рухавы.
    Малы сюд-туд, лятун такі.
  6. 66
    ляха — градка.
    Увесь дзень лехі палола. Качан капусты на лясе, // Верабеічка у страсе.

Паведаміць пра недакладнасьць