На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 41
    мітусіць — трывожыць.
    Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся са сваей бядой.
  2. 42
    млён — ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяць камень.
    Добры млён - ня скруціцца ён.
  3. 43
    мора — шмат, багата.
    Работы мора, а робіць некаму.
  4. 44
    мужавей — мужчына ў сіле, гаспадар.
    Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы.
  5. 45
    мулянка — грошы, загорнутыя ў анучку.
    Мулянку не згубі, прыхавай ляпей.
  6. 46
    мураванка, мур — будыніна з цэглы.
    Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Мур стаіць - печ гэта.
  7. 47
    мурлата — азызласць.
    У яго з-за мурлаты й вачэй не відаць.
  8. 48
    мурлаты — абчасаныя бёрны на версе ізруба, на якія ставяць кроквы.
    Мурлаты трэба пакласці трывалыя, каб кроквам было добра.
  9. 49
    мутыліць — мучыць, заезджваць.
    Каня мутыліць кажны дзень.
  10. 50
    мырк-мырк — мармытанне, размова паўсловамі.
    Тады яны мырк-мырк і пашлі ў хату.
  11. 51
    мыр-мыр — мыркаць, цадзіць праз зубы.
    Насадзіць цыганят поўны сані й едзіць, мыр-мыр, ні слова ня скажаць.
  12. 52
    мядніца — вялікая міса.
    Вазьмі мядніцу, абяры агрэст.
  13. 53
    мязджуліць, змязджуліць, размяджуліць — таўчы, патаўчы, пакрышыць.
    У мажджэрцы (ступцы) змязджуліў часнык. На магільніку соснік вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджуліла.
  14. 54
    мяздра — мякаць.
    Яблычны сок з мяздрой налілі ў слоікі.
  15. 55
    мякануць — ударыць, уперыць.
    Як мякануў у плечы, дык аж мне дух зацяло.
  16. 56
    мякаш — сярэдзіна ў бохану, мякота.
    Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай.
  17. 57
    мякіннік — праснак з мякіны.
    Даўней мякіннік возьміш, і то добра.
  18. 58
    мякоць — мякаць.
    Мяса прынесла маладзіца - адна мякоць.
  19. 59
    мякуха — далікатная трава.
    Пашла нажала мякухі, пасекла свінням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калі дробненькая (тлумачыла мама).
  20. 60
    мялга — драбяза, малеча.
    Акуні й тыя мялга такая.

Паведаміць пра недакладнасьць