На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 101
    недапека — дуракаваты.
    Сын у іх ціхі, паслухмяны, алі трохі недапека.
  2. 102
    недаробак — няспрытны, ні да чога не здатны, недапечаны.
    Во ўжо недаробак - усё з рук валіцца.
  3. 103
    недаткнёнка — недачэпа, недатыка.
    Буду недаткнёнкаю са сваей даёнкаю.
  4. 104
    некальства — адсутнасць часу, клопат.
    З-за гэтага некальства й з хаты не выйдзіш.
  5. 105
    некарысны — незайздросны, непаглядны.
    Бульба такая некарысненькая ўрадзіла.
  6. 106
    немач — адваротнае помачы.
    Такая помач горш немачы.
  7. 107
    непамыслы, непамысловы — недарэчны, няпутны.
    Як жыццё непамыслае, дык нічому ня рад.
  8. 108
    непераліўкі, неўпераліўкі — непрыемнасць, бязвыйсце, бяда.
    Як якія непераліўкі - ён у кусты. Кот на мышыну напаў, ей неўпераліўкі.
  9. 109
    непрыхільная — няўважлівая.
    Дужа непрыхільная нявестка папалася.
  10. 110
    непрыяціцца — нервавацца, хвалявацца.
    З унукамі толку мала, брат непрыяціцца.
  11. 111
    неразлійвада — дужа цесная дружба, прыяцельства.
    Ён з ім неразлійвада, адзін без аднога нікуды - ні ў хлеў, ні за хлеў.
  12. 112
    несамадраненькі — нягеглы.
    Мужык у яе несамадраненькі, і з канём не саўладаіць.
  13. 113
    несклямяжны — няскладны, нязграбны.
    Хоць несклямяжны, ды сам сабе важны.
  14. 114
    неслух — непаслухмяны.
    Неслуху хоць вуха выварачавай, не паслухаіцца.
  15. 115
    неўваротны — непаваротлівы, марудлівы.
    Рыба станіць сытая, неўваротная.
  16. 116
    неўда — плакса, румза, нюня.
    Як уродзіцца неўда, дык да сівой барады румзаіць.
  17. 117
    неўзабаўны — хто неўзабаве з'явіцца.
    Неўзабаўны госць - тут і ёсь!
  18. 118
    неўзнаку — няцяжка, незаўважна, непрыкметна.
    Неўзнаку ей сынка пракарміць.
  19. 119
    неўспадзеўкі — неспадзявана.
    У нас у дарозі неўспадзеўкі брыка паламалася.
  20. 120
    неўступака — упірысты.
    Ён і задзірака, ён і неўступака, гора з ім.

Паведаміць пра недакладнасьць