-
181
пекліць — аддаваць набытае цяжкой працай.
Матка як вол робіць і на дачку ўсё пекліць. -
182
перабаразніць — перашкодзіць, перабіць думку, гаворку.
Пра што гэта я казала? - перабаразніў ты мне думку, сваіх тры грошы ўторкнуў. -
183
перабіра — пераборлівы, капрызны.
Гэнаму перабіру не дагодзіш. -
184
перабойка — перагародка ў хаце.
Усё чуваць, што робіцца за перабойкай, яна ж тоненькая, гэта ж не сцяна. -
185
перабойнае — з перабоямі.
У нас ужо й карасіна перабойная, у крамі хоць сабак ганяй. -
186
перавод — марная трата.
Толькі перавод грошай, а карысці ні на пазногаць. -
187
перавуззе — вузкая мясціна, грэбля.
Возіра ад возіра блізка, дарога абапал балота, толькі перавуззем і можна прайсці. У нас перавуззе гэта звалі Тумашовы штаны. -
188
перагаворшчык — перакладчык.
Перагаворшчыцай у немцаў была наша вушацкая дзяўчына. -
189
перадкаваць — пазабягаць перад кімсьці, лісліва гледзячы ў вочы.
Бачу, ідзе Трахім, а баба перад ім перадкуіць. -
190
перадойка — карова, якая не пахадзіла й таму не запускалася.
Наша Гілёня сёлета, відаць, перадойкай адходзіць. -
191
перажыргнуць — пераступіць цераз кагосьці.
Так цесненька ляжаць, што перажыргнуць неяк.
(Літоўскае zergti — пераступаць, перакручваць.) -
192
перажыткі — усё, што здараецца ў жыцці.
Трэба ж усе перажыткі перажыць. -
193
перакінуць — памяняць.
Жонак пяць перакінуў, і здароў. -
194
пераклады — жэрдкі, якія падтрымліваюць снапы ў гумне, каб не валіліся.
У мяне гумно вялікае, // Пярэплаты вісокія, // Пераклады шырокія. -
195
перакрыўляць — парадзіраваць, пераймаць.
Так ужо налаўчыўся перакрыўляць усіх, аж жываты надрывалі з яго. -
196
перакуска — падмацунак.
Каням перакуску далі, самі пад'елі. -
197
пералетак — маладая жывёліна, якая пералетавала (гадавалася летам).
Асталася на завод цялушка-пералетак. -
198
перапрос — перапросіны, перапрашэнне, выбачэнне.
Глядзіць, што перапросу ня будзіць, дык і маўчыць. -
199
перапуддзе — страх, перапалох.
І такое перапуддзе найшло на ўсіх, што не маглі апомніцца. -
200
перапялёсы — паласаты.
Ён у сваіх перапялёсых штанах усім відаць.
На запыт знайшлося 365 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць