На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 21
    паданак — міласціна.
    З паданкаў раз'ясіся як шыла.
  2. 22
    падаўкія — дровы, якія паддаюцца сякеры.
    Падаўкія дровы лёгка біць.
  3. 23
    падбародавіч — падбароддзе.
    Так раз'еўся, аж тры падбародавіча вісяць.
  4. 24
    падбіцца — падкаціцца, паддобрыцца.
    Заюрыла ей падбіцца пад мужыка чужога, каб адбіць, сучка гэткая.
  5. 25
    падбочніца — каханка, палюбоўніца.
    Фроська ў начальніка падбочніцай была, мела чым зарабляць. Якая-ніякая, а падбочніца трэба - усё весялей.
  6. 26
    падбрушша — падчарэўе (у свінні).
    На пабрушшы сала ў палец тоўсці.
  7. 27
    падвячорак — падмацунак перад вячэрай.
    А Хадора падвячоркавала, // Назад ногі пазаторкавала. // А Рыпіна пазавідавала, // Назад ногі пазакідавала.
  8. 28
    падграбалы — хапугі, сквапнікі.
    Усе гэты падграбалы, што хапалі жыдоўская (у час вайны).
  9. 29
    паддол — падпамосце.
    Капусты бочку нашыткаваў і ў паддол паставіў.
  10. 30
    пад'ехаць — задобрыць, падмазаць, даць хабар.
    Праўды ў судзе ня знойдзіш - тут пад'ехана.
  11. 31
    паджары — падцяты.
    Спрытны, як вецер, як воўк, паджары.
  12. 32
    паджога — сухія трэсачкі, смалячкі на распал печы; яшчэ — хто падторкваецца недарэчы пад руку.
    Наскіпаў лучынак на паджогу. Узяла скавараду ў рукі, а ён, паджога гэты, пад руку жох.
  13. 33
    паджыгала — жвавая, хуткая.
    Паджыгала бегла жыг-жыг.
  14. 34
    падзапар — запар, засаб.
    Сем начэй падзапар пілнаваў злодзю.
  15. 35
    падзённікі — падзённыя работнікі, падзёншчыкі.
    У іх ўсё лета падзённікі робілі.
  16. 36
    падзюркаваціцца — падрацца, пабіцца дзюркамі.
    Уся страха падзюркавацілася, перакрываць давядзецца.
  17. 37
    падкачаць — падгадаваць.
    Каб Бог здароўя даў, троху б унучку падкачала.
  18. 38
    падкрадаць — патрошку, нясмела красці.
    Дык я падкрадаваю сена карові.
  19. 39
    падлавудзіць — падпілнаваць, вычакаць зручны момант, нешта ўхапіць, украсці.
    Ня жыў, каб не падлавудзіць што. Вось я яго й падлавудзіў на хлусні.
    (Яўна ад вуды.)
  20. 40
    падлёткі — маладыя птушкі.
    І падлёткі сабраліся ляцець у вырай.

Паведаміць пра недакладнасьць