На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 61
    падхвосніца — тое, што ў свінні пад хвастом.
    Як сваю радню, у падхвосніцу пацалуй свінню.
  2. 62
    падхлебнік — падхалім, падліза, карыслівы.
    Падхлебнік да любога падлашчыцца.
  3. 63
    падхмяліцца — выпіць для сугрэву, пахмяліцца.
    Падхмяліцца трэба, дык і цёпла будзіць.
  4. 64
    падхухуліцца — прычапурыцца, прыбрацца.
    Як падхухуліцца, дык хоць пад вянец вядзі.
  5. 65
    падх'юрыць — падкалоць.
    Любіць падх'юрыць, каб чалавек з сябе выйшаў.
  6. 66
    падшпаркі — дзеці (з прасмішкай).
    У яе ўжо свае падшпаркі пашлі.
  7. 67
    падштуканіць — нешта падладзіць, падстроіць.
    Да працы рукі ў срацы, а падштуканіць штуку спец.
  8. 68
    падыспод — падніз.
    Падыспод надзень нешта мякчэйшае, а паверх - калянейшае, і цёпла будзіць.
  9. 69
    пад'юшыць, пад'юхрыць — падбухторыць, нацкаваць, завесці.
    Іх проста пад'юшылі, і яны робяць абы-што. Яго і пад'юхраваць ня трэба - сам на людзей кідаецца.
  10. 70
    пад'ярошваць — заводзіць, падаграваць, раскатурхваць.
    Вы яго яшчэ пад'ярошавайце, а то саўсім абвяў.
  11. 71
    паездзіны — паязджанне.
    А наш кумочак паездзінкі любіць, // А можа ж, нам ён гарэлачкі купіць.
  12. 72
    паёнік — цяля, адсаджанае ад каровы, якое пояць; яшчэ — п'яніца.
    У пойла апускаецца рука, а цяляці даюць смактаць пальцы. Паёніка неяк падкачаць трэба. Паёнік гэны прывалокся апоўначы ледзь жывы.
  13. 73
    пажашкі — смяцінкі.
    У чужым воку пажашок згледзіць, а ў сваім і бярно ня бачыць.
  14. 74
    пажыванне — здабыча, спажытак.
    Пашоў на пажыванне, нешта ж знойдзіць.
  15. 75
    пажывіцца — падмацавацца, перакусіць.
    Узяў скарынчку ды й пажывіўся.
  16. 76
    пажытак — здабыча, узятак.
    Як ліпы цвітуць, тады пажытак самы ў пчол.
  17. 77
    пазавугалле — цёмныя куткі, завуголле.
    Яго сон не бярэць, ён яшчэ будзіць хадзіць пазавугаллю.
  18. 78
    пазаддзе — адыходы, высейкі.
    Не ячмень, а пазаддзе адно, гэта ж трэба так не ўрадзіць.
  19. 79
    пазасваравацца — дужа перасварыцца.
    Так пазасвараваліся да паўсмерці, ваўкамі ходзюць.
  20. 80
    пазаўтраму — паслязаўтра.
    Пазаўтраму й дамоў паедзім.

Паведаміць пра недакладнасьць