На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 81
    пазнюр — позні, пазны.
    Агуркі-пазнюры яшчэ зялёныя.
  2. 82
    пакато — кола.
    Пакацілася пакато, не дагоніць ніхто.
  3. 83
    пакладзішча — месца, дзе нешта кладуць.
    Пакладзішча хапае, толькі ў долі рука скупая.
  4. 84
    паклычацца — пускаць клыкі (парасткі).
    Бульба ў ямі доўга растоў не пускала, алі ўжо паклычалася.
  5. 85
    пакраса — акраса.
    Жонка - пакраса мая!
  6. 86
    пакруп'е — рэштка ад прасеяных круп.
    Крупы з'елі, адно пакруп'я асталося.
  7. 87
    пакрэпнуць — азябнуць, зайсціся.
    Увесь дзень на марозі - і рукі пакрэплі.
  8. 88
    пакулле — атрэпкі лёну й пянькі, якімі зазвычай заторкваюць шчыліны.
    Да маразоў паспела пакуллем пазаторкаваць вокны.
  9. 89
    палавы — з мякінай, з палаўнёй.
    З вайны былі рады й палавому хлебу.
  10. 90
    палазавінкі, палазняк — след ад палазоў, палазня.
    Летам тор (торная дарога), а цяпер ішла па палазавінках, набок неяк сыйсці. Цяжка йсці па палазняку, а ўсё ж не ўцэла.
  11. 91
    паланачкі — начовачкі (часцей ліповыя) палоць (веяць, правейваць) крупы.
    Мы ў паланачках палолі груцу.
  12. 92
    паласіна — паласа, адрэзак.
    Дзе Трахім жыў, там гэта паласіна ў роў.
  13. 93
    палатавацца — пажывіцца.
    Ён каля базы добра палатаваўся, пакуль ня сеў.
  14. 94
    палатунак — спажыва.
    Лісіца чуіць палатунак.
  15. 95
    палегліца, легліца, палёгліца — палеглая трава.
    Каб дзе травінка ўкосная, адна палегліца. Накасілі сена па легліцы.
  16. 96
    палер — ахвота, жарсць, пал.
    Умеіць жа палеру нагнаць.
  17. 97
    паліўнік — ганчар, той, хто робіць паліву.
    Кравец без штаноў, паліўнік без стаўбуноў (жбаноў).
  18. 98
    пальчыкі — невялікая рыба, драбяза.
    Налавіў рыбы во такой - пальчыкі.
  19. 99
    палюк — дзяржанне ў касы.
    Так улёг касіць, аж палюк лопнуў, давялося новы гнуць.
  20. 100
    палярыч — параліч, паралюш.
    А яго палярыч у дугу скруціў.

Паведаміць пра недакладнасьць