-
1
пабаешка, пабайня, пабойка — палка з вузляком на канцы.
А там пад алешкаю // Стаіць баба з пабаешкаю... -
2
пабасцяка — блудлівы, памаўза.
Ой, мамачка, я прапала, // Любіць мяне хто папала - // І рускія, і палякі, // І ўсякія пабасцякі. -
3
пабераззе — нешта нязграбнае.
У яго рукі, як пабераззя. -
4
пабрахушка — показка абразлівага ці фрывольнага характару.
Скажы хоць што добрае, знадакучылі мне твае пабрахушкі. -
5
павароніць — пацікавіцца, паназіраць.
Пашла паглядзець, за чым людзі стаяць, каля крамы павароніла. -
6
паверх, павершачку — вышэй, зверху.
Паверх іх ёсь большыя дзеці, яны вішні шчыпюць. Павершачку кілбасу адрэжу й ем. -
7
паветрыць — праветрыць.
А дзед бабу паважаў, // На папары навязаў: // А няхай баба паветраіць, // А можа ж, яна палепшаіць. -
8
паветрыя — паветра.
Зроб прадушыну, каб паветрыя праходзіла. -
9
павечка — вейка, раснічка; яшчэ — накрыўка.
Загадай, з якога вока павечка зляцела? І ў скрыні, і ў труны таксама павечка. -
10
павідну — пакуль светла, засветла.
Я свіней павідну накарміла. -
11
пагадзіць — пачакаць.
Хай сягоння яна пагадзіць троху, заўтра аддам. -
12
пагалець — пажыць у бядзе, пагаладаць.
Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць. -
13
па гарла — па горла, досыць.
Мне тваёй ласкі па гарла хапіла. -
14
пагарышча — месца, дзе згарэла будыніна.
На пагарышчы вазьмі зямлі. -
15
паглядзіны — узгледзіны, сватанне.
Прыехалі сваты на паглядзіны. -
16
пагніль — падгнілыя ў вадзе ламачыны, палкі.
Адна пагніль ля возіра ляжыць. -
17
пагоднікі — дзеці, якія нараджаюцца штогод.
У Рыпіны аж трое пагоднічкаў, хватаіць клопату маладзіцы. -
18
пагонь — атожылле, памаладзь.
Вішніна пагонь дала. -
19
пагробкі — каласы з саломай пасля жніва, згрэбленыя на іржышчы.
Адных пагробкаў як ня воз набралі. -
20
пададэнне — самае дно.
Верніць усё з пададэння, нешта знайсці хочаць.
На запыт знайшлося 179 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць