На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    пугурак — узгорак, пагорак.
    На пугурак узбег, а з яго ўсё відаць далёка.
  2. 2
    пуд — упуд, спалох.
    Усё ка мне вады ад пуду прасіць прыходзіла.
  3. 3
    пузень — чэрава, жывот.
    І ў Пецькі ад піва пузень вырас.
  4. 4
    пукі — парасць у цыбулі.
    Маладыя пукі аблупліваюць і ядуць, яны салодкія. Цыбуля пад марозам сядзела, дык яна ў пукі йдзець.
  5. 5
    пулятая — яркая, квяцістая (пра тканіну).
    Хустка пулятая, сама багатая.
  6. 6
    пурхнуць — абвяць, шашэрыцца, шэжыцца.
    Мае ж куры крычаць есці, папурхла іхнае крылліка ад жары.
  7. 7
    пусціцца — разрасціся.
    Ад саду карэнне пусцілася.
  8. 8
    пухліць — біць, лупцаваць.
    Нікіпар жонку штодня пухліць.
  9. 9
    пуц — пацук.
    Пацука можна й пуц называць.
  10. 10
    пуцкалаваты — пухлашчокі.
    І сынок пуцкалаваты - копія таты.
  11. 11
    пушачка — карабочак.
    У пушачцы ўсё складзена - і ніткі, і йголкі. Хоць пушачку цукерак малому прывёз, адшкадаваў.

Паведаміць пра недакладнасьць