На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    пяколак — чарэнь, гарачае месца на печы.
    Баба сядзіць на пяколку й есь клёцку.
  2. 2
    пялёх — гукаперайманне.
    Вада ў возіры пялёх-пялёх.
  3. 3
    пярхекала — хто кашляе сухім кашлем, перхае.
    Стары пярхекала ў хаці, як барана якая.
  4. 4
    пяршачка — карова, якая першы раз цялілася.
    Купіла пяршачку, мала яшчэ малака даець.
  5. 5
    пярэжні — пярэдні.
    Сабака кульгаіць на пярэжнюю лапу.
  6. 6
    пярэка — хто ўсім пярэчыць.
    Пярэку не перапярэкаіш, хоць ты яму кол на галаве чашы.
  7. 7
    пярэкруты — перакручаныя ніткі.
    Калі калаўротам круцюць - пярэкруты, як ткуць - бугор.
  8. 8
    пярэць — гаварыць абы-што.
    Пярэць на яе, што толькі ў галаву прыдзіць.
  9. 9
    пястачка — шчопаць, нюшок, панюшка нечага сыпкага, узятага пяццю пальцамі.
    Усып яшчэ пястачку круп, а то суп рэдкі. Вазьмі пястачку мукі.
    (Пясць - кісць рукі.)
  10. 10
    пясчанкі — грыбы, якія па пяску растуць.
    Павінны пясчанкі пайсці, зялёнкі з зямлі пушчаюцца.
  11. 11
    пята — у касе.
    Хай на пяту бярэць, а ня носам, тады лепі касіцца будзіць.
  12. 12
    пяток — пяць.
    Пяток яечак ды яшчэ пяток, глядзіш, і дзесятак будзіць на Вялічка.
  13. 13
    пяцкеліцца — мучыцца, пакутваць, гараваць.
    Мы б усё роўна пяцкеліліся з ім.
  14. 14
    пячурка — выемка, нішка, выямінка ў печы, у якой звычайна ляжаць запалкі, гарбузяняткі.
    Нікому так не ўдалося, // Як нашаму Юрку: // Сам на печы, хуй на плечы, // Яйцы - у пячурку.
  15. 15
    пяшчонік — любімчык бацькоў, спешчаны ласкай і ўвагай.
    А гэты пяшчонік каб да чаго, здурнілі змалі.

Паведаміць пра недакладнасьць