Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. раздабухацца — расшчодрыцца, раздобрыцца, раскашэліццца.
    Сват раздабухаўся - падарыў мне свой стары кажух, каб ня змерз.
  2. раздрузнуць — разбухнуць.
    Суседка раздрузла, ходзіць як бочка.
  3. раз'еханая — пасмакаваная дзяўчына; яшчэ — асунутая.
    Можа, дзяўчына была, калі к ей падкаціўся, а каб была такая раз'еханая, сказаў бы: на чорта ты мне. На полі асталася бабка троху накрытая, раз'еханая.
  4. разжагерыцца — расставіць ногі зашырока.
    Разджагерылася, кусок курвы.
  5. разжыліцца — знясіліцца, развіцца.
    Рука разжылілася - нічога не падняць.
  6. раззяпіць — шырока расчыніць.
    Раззяпіў дзверы й не падумаіць зачыніць!
    (Ад зяпы.)
  7. разласець — прывыкнуць, звыкнуць да ласага, да прысмакаў.
    Як разласеіш, дык палысеіш.
  8. размазгатаць — разбіць дадрабна, размяжджуліць.
    Усю дарогу трактар размазгатаў.
  9. разматруніцца — расслабіцца, абвяць, раскіснуць.
    На людзях струніўся, а дома разматруніўся.
  10. разналадзіца — разброд, рознагалоссе, адсутнасць згоды.
    І такая ў іх разналадзіца пашла, як хто калатоўку ўкінуў.
  11. разрадзіць — нарадзіць.
    Рабёнка ціраз жывот дасталі, не разрадзіла сама.
  12. разумок — разумнік (з іроніяй).
    Гэны разумок ад гарэлкі размок, а ўсё пыжыцца. А наш разумок цмок у замок, думаў, што яго чакаюць пагасціны.
  13. разюць — разявіць.
    Разюў рот ад здзіву й закрыць забыўся.
  14. рандэлка — невялікая пасудзіна.
    Рандэлку мыла наклала.
  15. ранейшае — ранняе, першае.
    Пасею што ранейшая, хоць бацвіння будзіць.
  16. раньком — на досвітку, рана, рання.
    Устанеш раньком, будзіш з райком (пчаляры кажуць). А тады рання бяру я ваду, а ка мне прыбягаіць дзеўка. Яна й рання напоіць, і вечар напоіць, і ў паўдзён дасць выпіць.
  17. расказіцца — акаціцца (пра коз, авечак).
    Чорная каза не расказілася, тры казляняткі было.
  18. раскапусціцца — рассесціся дужа шырока, заняць задужа месца.
    Раскапусціцца на ўсю лаву, а мне стаі.
  19. раскасціць — разбіць, размяжджуліць.
    Гасціў- гасціў, а пасля ўсё раскасціў.
  20. раскладка — распал печы.
    На раскладку два клады сухіх дроў наклала.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020