Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. раскратацца — расхадзіцца, прыйсці ў сябе.
    Хаджу-хаджу й неяк раскратаюся памалу.
  2. раскусціцца — пайсці багата ў рост.
    Бэз перад вакном раскусціўся - нічога з хаты не відаць.
  3. распасці — разгадаваць.
    Распас пуза - рамяня ўжо не хапае.
  4. распрарэшыцца — данасіцца да дзюрак, да прарэхаў.
    І верхняе, і ісподняе распрарэшылася, насіць нечага.
  5. распушчонік — спешчаны, распушчаны, неслух.
    Нікога не баіцца, нікога й слухаць ня хочаць распушчонік.
  6. распялёхаць — расплюхаць.
    Прышоў вясёлы ды распялёхаў цабэрак, усю падлогу заліў.
  7. рассяканка — шустрая дзяўчынка (кпліва).
    У яго адны дзеўкі-рассяканкі, сыноў німа.
  8. растапэха — няўмека, распусцёха.
    У растапэхі рукі не з тога месца растуць.
  9. растаргаваць — раскупіць, разабраць.
    Дзевак усіх растаргуюць, і ты з носам застанешся.
  10. растрахайла — неакуратны, неахайны, абы-як апрануты; яшчэ — несабраны.
    Ходзіць па хаці гэтакім растрахайлам, аж мне гідка. У растрахайлы німа парадку ні ў галаве, ні ў хаці.
  11. расты — парасткі, карэньчыкі.
    Цыбуля расты пусціць і сапшыкаіцца, яна цераз тры дні зялёная пусціць.
  12. расфасоніцца — прыбрацца, прыфранціцца.
    Расфасоніўся малец ды на дзевак паглядаіць.
  13. расхохліцца — распусціць валасы, нашушэрыцца.
    Як расхохліцца, дык не пазнаць.
  14. расцяроха — непрыбраны, непрылюджаны.
    Так расцярохай і ходзіць, глядзець нялоўка.
  15. расчвяліць — парэзаць глыбока, расшастаць.
    Руку нажом да кас ці расчвяліў.
  16. расчынаць — пачынаць.
    Калі расчаў робіць, дык і роб.
  17. расшабуняцца — раскатурхацца, расхадзіцца, прыйсці ў сябе.
    Ракам-бокам, а як расшабуняішся, дык і на хваробы забудзішся. Саўсім з ног валілася, а патроху расшабунялася, і нічога.
  18. расшастаць — прагуляць, пусціць прахам набыць.
    Расшастаў усю бацькаву маёмасць і голым задам свеціць.
  19. расшышкаць — патраціць, пусціць на вецер, прагуляць, прашыкаваць.
    Было трошачку грашышкаў, і тыя дзеўкам расшышкаў.
  20. раўнізь, раўнязь — роўная мясціна, раўніна.
    Вырваліся на раўнізь - усё далёка відаць. Такая раўнядзь - хоць на Вялічка яйкі качай.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020