Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. раўчына — невялічкі роў, абровак.
    Пабег раўчынай за руёй ваўчынай.
  2. рахунак — выгода, карысць.
    А ці будзіць рахунак - купляць бульбу на базары?
  3. родзілка — мякіна й зярняты.
    Змалаціў усю й скрыжаваў (абмёў усюдых калоссе), асталася мякіна й жыта - родзілка.
  4. родня — радня, сваякі.
    Казала - устроілі к родні мальца гадаваць.
  5. розна — насцеж, наросхліст, у розныя бакі.
    Вокны парасчыняны, дзверы розна. Мой міленькі прыехаў позна, // Параскідаў падушачкі розна.
  6. ростанькі — сцяжыны на перакрыжаванні.
    На ростаньках мы й рассталіся.
  7. росця — расткі.
    Бульба ўжо росця пусціла - пара садзіць, а вясной і ня пахніць.
  8. рохля — неахайная, апушчаная, абыякавая, лянівая.
    Сядзіць такой рохляй, каб куды парупілася.
  9. рубель — жардзіна (пераважна бярозавая), увязнік, якім зверху ўціскаюць (увязваюць) сена ў брыцы.
    Так стараліся ўціснуць сена, як рубель ня лопнуў.
  10. рубец — шво.
    Такі лівень - рубца сухога не было.
  11. рубшчык — хто рубіць хату.
    І рубшчыкам трэба наліць, каб ізруб быў звонкі, як той кубак.
  12. рудка — рудая, рыжая.
    Унучка ў бацьку свайго рудкаю ўрадзілася - агнём гарыць.
  13. рукаты — майстра на ўсе рукі.
    Ён малец рукаты, у яго ўсё ў руках гарыць. Ён цясляр рукаты.
  14. рукаятка — маток напрадзенай воўны.
    Ай, цюк дык і цюк, // Лепі дзеўка, чым дзяцюк. // Дзеўка хату падмяцець, // Рукаятку напрадзець.
  15. рунія — рунь.
    Рунія кажухом узялася, зерняты ўсхолыя былі.
  16. рупіць — хвалюе, не дае спакою.
    Рупіць мне запасці дроў на зіму.
  17. рупніца — прыпар, клопат, праца, якую трэба зрабіць хутчэй.
    На яго рупніца напала, яму й белага дня мала. Як рупніца нападзець, дык і валун ідзець.
  18. рухацца — кратацца.
    І ня кратайся, і ня рухайся.
  19. рухаць — рохкаць.
    Свіння сама пра сябе рухаіць.
  20. ручасцік — гарлач (стаўбун) з ручкай, горла перацятае.
    «Ці ёсць гарлачы?» - «Не, толькі ручасцікі».

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020