На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    рубель — жардзіна (пераважна бярозавая), увязнік, якім зверху ўціскаюць (увязваюць) сена ў брыцы.
    Так стараліся ўціснуць сена, як рубель ня лопнуў.
  2. 2
    рубец — шво.
    Такі лівень - рубца сухога не было.
  3. 3
    рубшчык — хто рубіць хату.
    І рубшчыкам трэба наліць, каб ізруб быў звонкі, як той кубак.
  4. 4
    рудка — рудая, рыжая.
    Унучка ў бацьку свайго рудкаю ўрадзілася - агнём гарыць.
  5. 5
    рукаты — майстра на ўсе рукі.
    Ён малец рукаты, у яго ўсё ў руках гарыць. Ён цясляр рукаты.
  6. 6
    рукаятка — маток напрадзенай воўны.
    Ай, цюк дык і цюк, // Лепі дзеўка, чым дзяцюк. // Дзеўка хату падмяцець, // Рукаятку напрадзець.
  7. 7
    рунія — рунь.
    Рунія кажухом узялася, зерняты ўсхолыя былі.
  8. 8
    рупіць — хвалюе, не дае спакою.
    Рупіць мне запасці дроў на зіму.
  9. 9
    рупніца — прыпар, клопат, праца, якую трэба зрабіць хутчэй.
    На яго рупніца напала, яму й белага дня мала. Як рупніца нападзець, дык і валун ідзець.
  10. 10
    рухацца — кратацца.
    І ня кратайся, і ня рухайся.
  11. 11
    рухаць — рохкаць.
    Свіння сама пра сябе рухаіць.
  12. 12
    ручасцік — гарлач (стаўбун) з ручкай, горла перацятае.
    «Ці ёсць гарлачы?» - «Не, толькі ручасцікі».
  13. 13
    ручна — з рук у рукі.
    Аддай яму доўг ручна.
  14. 14
    ручнік, ручніца — малы, які не злазіць з рук.
    А малец дык саўсім ручнік, з рук ня злазіць, ды й дзеўчынёшка ручніца.
  15. 15
    ручыць — шанцаваць, добра пладзіцца.
    Мне не ручылі свінні. Хто на жыдоўцы жэніцца, таму свінні ручаць.
  16. 16
    рушацца, рухацца — кранацца з месца, наважыцца йсці, ехаць.
    Дзе не ждуць, і рушацца нечага. Сядзі ты ў сваей хатцы й не рухайся, і там табе не мяды будуць.
  17. 17
    руя — гайня, чарада.
    Руя ваўчыная спакою ня маіць.

Паведаміць пра недакладнасьць