Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  э  


На ваш запыт знойдзены 6 артыкулаў

  1. рыдзел — лапата.
    Дзеравянная лапата, а з бакоў жалеза, як панчоха, надзета. Добры ў мяне быў рыдзел, дык і на яго пагаліўся.
  2. рыззінка — рызман, зношаная апратка.
    Дайце мне якую рыззінку, закрыю я сваю разіньку.
  3. рында — апушчаны, няхлюісты.
    Рыззё якое ўсторкніць, ходзіць рындай такой.
  4. рыск — бадзёрасць, жвавасць.
    У нашага старога рыску на двух хопіць.
    (У «Слове пра паход Ігаравы»: «Всеслав... в ночь влъкомъ рыскаше...»)
  5. рыў — рывок, рэзкі рух.
    Сабака ўточыць нос у ваду, калі цеснінька - рыў назад.
  6. рыхлы — жвавы, бадзёры, быстры.
    Ён яшчэ дзед рыхлы. Яшчэ рыхла ходзіць, не саўсім старась сціснула.
    (Па-чэшску ryhly — хуткі. Хуткі цягнік - ryhlik).

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020