 |
На ваш запыт знойдзены 220 артыкулаў
-
сабакарня — хата, у якой няма ладу.
Ня хата, а сабакарня нейкая, усе грызуцца, гаўкаюць адзін на аднаго.
-
сагнуцца — сканаць.
Тады й ён сагнуўся пад вясну.
-
сагурасціць — зладзіць, агораць.
Сагурасціў нейкую хатку й жывець сабе кум-каралюм.
-
садраць — шмат узяць за тавар.
Садраў з мяне за каня неяк не па-суседску.
-
сажонка — пасаджаныя дрэвы.
Каля дарогі сажонка з ёлачак цямнеіцца.
-
сакавік — бярозавы сок.
Сакавік - малаку памашнік, ды пасля сакавіка хочацца малака.
-
сакатуха, шчабятуха — ласкавы эпітэт да гарэлкі.
Ай, чарачка-сакатуха, // Ня йдзі міма, а йдзі ў бруха. // З кілішэчка цячэць, // Каля сэрца пячэць.
-
саладзіны — солад; яшчэ — залагоджванне.
Я свайму мужыку саладзін падкіну.
-
салатопка — будыніна, дзе тапілі тлушч са здохлай жывёлы.
Майго старога хоць на салатопку вядзі, дык толку мала будзіць, худы, як шчука.
-
самаволам — без дазволу.
Самаволам скасіў дзялянку, і яму штраф далі.
-
самаволь — сам сабой.
Усе вучні строем пашлі, а наш аболтус самаволь ходзіць.
-
самадумка — непаслухмяная, свавольная.
Унучка - самадумка гэная, з ей не скамандаваішся, свавольніца гэткая.
-
самадум'ю — ні з кім не раіўшыся, на свой розум.
Самадум'ю ўсё робіць, як мяне й німа.
-
самалюбімы — самалюбівы, прагны да славы.
Такі ўжо самалюбімы, баіцца на свой цень наступіць. Ён такі самалюбімы, што сам з сябе пылінкі здзьмухваіць. (Мама заўсёды казала так; у гэтым варыянце больш сэнсу.)
-
сарачня — сорак, саракоўка.
Яму ўжо ўся сарачня пад сраку, а ўсё яшчэ маліцца.
-
сасіць — карміць малое грудзьмі.
Рабёнку хоць бы з арэх малака дала, гэта ж грудное, матчына, як сосіць дык і сосіць.
-
сасмылець — спаліцца ад спёкі, згарэць.
Усё сасмылела, ярына збялела, пасохла.
-
сасмычыцца — пахудзець, звесціся, схудаць, стаць падобным на смык.
Арына сёлета гладка сасмычылася.
-
саціца — напой на сотавым мёдзе, рэдкі (вадкі) мёд.
Мой дзядок п'ець мядок, // А я ля яго саціцу.
-
сачок — жакет.
Такі лёгкі сачок - у ім і ў госці, і ў скокі добра. Цэлае лета на пасту ганяла, а на сачок - спіну прыкрыць - не заробіла.
|
 |