Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  


На ваш запыт знойдзены 220 артыкулаў

  1. сушчэль — высахлае, выпетранае.
    Адзін сушчэль астаўся на полі.
  2. схварэць — спакутавацца ад хваробы.
    Так схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць.
  3. схліпацца — заходзіцца ад плачу, дрыжаць ад холаду, кпліва смяяцца (аж захліпацца).
    Малы схліпаіцца ад плачу. Ну што ты, старая, схліпаішся?
  4. сходаваць — здужаць, перасіліць.
    Ня так лёгка сходаваць яго, як здаецца.
  5. сценкі — абалонка ў клёцак «з душамі».
    Клёцку адну разламіла, толькі сценку з'ела, а «душу» й клёцку ня ела.
  6. сцінацца — сціскацца, закрываць рот.
    У яе рот век не сцінаецца.
  7. сціняцца — хадзіць сценем (ценем), як прывід, сноўдацца.
    Сціняіцца па хаці з кута ў кут, занятку сабе не знойдзіць. Сціняіцца па двары, німа чым добрым заняцца.
  8. сціплы — маўклівы (маўчлівы).
    Бацька быў гаваркі, а Васіль па маме, болі такі сціплы.
  9. сціпны — спрытны, зручны.
    Сціпны малец любую ўгаворыць.
    (Той жа корань, што й у слове дасціпны.)
  10. сцірка — анучка сціраць са стала.
    У іх ні сціркі, ні заціркі.
  11. сціснуць — схапіцца марозам.
    К вечару яшчэ мароз снег такі сцісніць.
  12. сціх — супакой, цішыня.
    Гам замоўк, і сціх настаў. Крычала - сціху ей не было.
  13. сціха — памалу, паволі.
    Сціха пачынай, каб скарэй скончыць.
  14. сцюцюрыцца, сцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
    Як толькі вечар, яны каля бацькі сцюцюрацца. Малы з холаду сцяцюрыўся, аж будзіць балюча. Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.
  15. сцяг, сцяга — шмат, цуг, юрма.
    На хаўтурах народу сцяг. Пуцукі сцягой з пякарні на млын ішлі.
    (І сцяг (штандар), магчыма, ад сцягваць, зводзіць разам, гуртаваць.)
  16. сцянецціка — высахлы чалавек, ад якога хіба што сцень (прывід) застаўся.
    Адно сцянецціка ад яго й засталося, дзе той здаравяка-красняк?
  17. счупіцца — завязаць бойку.
    Нізавошта счупіліся, не развесці.
    (Брацца за чубы.)
  18. счыняцца — зачыняцца.
    Людзі йдуць і йдуць - дзверы не счыняюцца.
  19. сшыетны — худы.
    Вярнуўся Стахван з турмы - і такі сшыетны, не пазнаць.
  20. сынні — сынаў.
    Дорага абходзіцца сынні «дзякуй». Сынняя ласка жывець да вяселля.

Старонкі: 2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021