Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 220 артыкулаў

  1. сачыўка — сачавіца.
    Сачывачка ў капах стаіць, верабеічка ў страсе сядзіць.
  2. сашчаўгнуцца — саслізнуцца, злузацца.
    Шчупак сашчаўгнуўся са столу й плясь на падлогу.
  3. сваейшы — раднейшы, больш родны.
    Яна ўсё-ткі сваейшая, да яе й душа мая хінецца.
  4. сваё — тутэйшае, прыроднае.
    Гэта рыба свайго возіра.
  5. светач — кшталту падсвечніка на ножцы й лучыну ўторквалі; яшчэ — сведка, відавочнік.
    Светач свеціць ня дужа, алі ўсё ж пацёмкі святлейшыя з ім. Ты што - светачам у нагах стаяў, як яны дзіця робілі?
  6. свечка — плямка тлушчу ў варыве.
    У супе каб свечка, крупіна за крупіной ганяецца з дубіной.
  7. свойсклівы — ручны, хатні.
    Свойсклівыя гусі ў вырай не лятуць.
  8. святочыць — прыбіраць да свята.
    Глядзі, як да Вялічка хату святочыць.
  9. седзіва — сядзенне.
    Ад такога седзіва азадкі каменнымі зробяцца.
  10. седня — доўгае сядзенне ў гасцях, на зборнях.
    Ад седні дурной галава стогам.
  11. селядоўка — бочка пад селядцы; яшчэ — тоўсты, азызлы.
    Ужо набралася, селядоўка, ісці цяжка.
  12. семнастоўка — дзяўчынка сямнаццаці гадоў.
    І семнастоўцы замуж загарэлася.
  13. семяна — насенне, семя.
    Гэту бульбу на семяну пакіну. Схаджу якой семяны купіць у краму. Садзяць цыбулю саўсім маленькую ад семяны.
  14. семяннік — гурок (гарбуз), пакінуты да замаразкаў, каб з яго семя ўзяць.
    Адны семяннікі, як быкі, у лясе бакі адлежваюць.
  15. семярня — сем (як пяцярня).
    Сягоння нажала сем семярэнь і тры кучкі.
  16. сеніна — сухая травіна.
    Каза з'есь тры сініны й кініць.
  17. серан — шарон, шарпак.
    У серан ногі праваліваюцца, цяжка йсці. Снег зсеранеў - карыной зробіўся.
  18. сечыва — збітае з дошак карыта, у якім секачом сякуць ахрап'е.
    Насяку ў сечыві якога капусніку, каб хоць як ад парсюка адчапіцца.
  19. сёлетнік, сёлетнічак, сегалетак — прыплод гэтага (сяго) года.
    І пітух і бык сёлетнік. Цялушку-сігалетку на племя пусціла, а бычка-сёлетнічка здала на мяса.
  20. сівак, сівец, сівах, сіваяй — сівы, стары.
    Сівак-сівак, а ў маладзіцах знаіць смак. І сівец да чужых сянец. І ў сіваяя душа маладая, і ў яго душа не балалайка.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021