Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 220 артыкулаў

  1. слінявіць — імжыць, макрэць.
    Пашоў слінявіць дождж узноў.
  2. слушны — паслухмяны.
    Сынок у мяне слушны, што скажу, робіць.
  3. сляпінда, сляпур, сляпея — падслепаваты (пагардліва).
    Сляпінда сляпіндой, а грошы бачыць. Што добрага ў гэтым слепуру?
  4. сляпцы — слепаватыя, слабыя вочы.
    Пляц вялікі, ды што я ўбачу сваімі сляпцамі.
  5. смаласкіп — смалакурня.
    Усё лета на смаласкіпі робіў.
  6. смаркулька — газоўка.
    Бацька рана смаркульку запаліць, начысціць бульбы й надзярэць, а потым мама устаніць.
  7. смуголы — блякла-чырвоны, ружаваты.
    Смуголая ўся скрозь морква, яна далікатная, псуецца.
  8. смуголь — загарэлы, зрудзелы на сонцы.
    А мой жа ты смугалёк, гарыш, як вугалёк.
  9. смыль, смылень — паленае, смылелае.
    Смыллю смярдзіць - дыхаць нечым. Кінь ты гэты смылень у вогнішча.
  10. смычыць — хутка йграць на скрыпцы.
    Піліп так смычыць, ногі самі ў скокі йдуць. От смычыць!
  11. смяляк — смелы, небаязкі.
    Не пабаіцца смяляк выцадзіць самагонкі гляк.
  12. смяхуха — смяшлівая, рагатуха, весялуха.
    Такая смяхуха - звініць і звініць.
  13. сняжніца — снег з вадой.
    А на балоці сняжніца - ні падыйсці, ні пад'ехаць.
  14. сонніца — санлівасць, сон.
    Сонніца напала на яго, ідзець і спіць.
  15. сопкая — разварыстая (пра бульбу).
    Сопкай бульбы купілі, адно аб'ядзенне.
  16. соснік — хвойнік, сасоннік.
    З сосніку паздзірана кара машынамі.
  17. соўнейка — сонейка, звычайна, як ласкавы зварот.
    Соўнейка ты маё яснае.
  18. спавагі — паволі, няспешна.
    Спавагі кладзі на вагі. Я спяшаюся, а яны спавагі робюць.
  19. спавалу — спакойна, няспешна.
    Еш спавалу, сабакі ж ня гоняцца.
  20. спавілкі — пялюшкі.
    Тады Валодзька яшчэ ў спавілках быў.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021