Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  


На ваш запыт знойдзены 220 артыкулаў

  1. строп — канёк у страсе.
    Сала выцягнулі, а дзе ўлезлі - строп прадралі.
  2. струдзіцца — стрывожыцца, знудзіцца, схварэцца душой.
    Струдзілася сэрца маё па табе, сынок мой. Уся струдзілася, а ад яго каб вясцінка якая.
  3. струпехнуць, струпегнуць — згніць.
    Струпехла ўсяродкі яблана, струхлела. Такі нягеглы, як пень струпеглы.
  4. струх — струхлелае, струпехлае.
    Жанчыны на гары зносюць хмыз і скідаваюць у яму гэны струх.
  5. струшчэліць — пакрышыць, патрушчыць, сцерці на порах.
    Струшчэліў усю салому, конь гэтакі.
  6. стрыбчыць — хадзіць пахапліва дробнымі крокамі.
    І Праксэда ўжо стрыбчыць - носам пачула шклянку.
  7. стрыгманка — быстрая, шустрая, ухвацістая.
    Прыляцела стрыгманка, а багдай яе ліхаманка.
  8. стрыгнатка — стрыж.
    Вунь як стрыгнаткі неба стрыгуць - стрыг-стрыг!
  9. стрыножыць — кульгаць, ступаць на тры нагі.
    Чаму гэта твайго каня стрыножыла?
  10. стрэлка — страказа.
    Стрэлкі над самай вадой лётаюць, аж рыбіны выскокваюць, так хочуць злавіць.
  11. стрэлкі — дудкі.
    Цыбуля пашла ў стрэлкі ўся, яна к зіме пагніець.
  12. стрэнчыць, выстрэнчваць — дагаджаць, слугаваць.
    Прывык, каб каля яго стрэнчылі. Цешча перад зяцем выстрэнчваіць, каб у сям'і лад быў.
  13. стугор — стус.
    Васіль, бывала, кніжак нанясець цэлы стугор.
  14. стуібень, стуіб — непаваротлівы, няўклюдны, нязграбны.
    Як стуібень які стаіць. Адхініся хоць троху, стуіб.
    (Магчыма, ад стода - ідала.)
  15. стыкацца — затрымацца, пабыць.
    Ні на хвіліну не стыкаіцца ў хаці, толькі носіць яго па вуліцы.
  16. стыліца — выстылая будыніна, еўня.
    Дзіва што доўга ня вытрываіш у стыліцы.
  17. стыль — стынь, стыласць, халадзіна.
    У хаці такая стыль, хоць на двор грэцца ўцікай.
  18. субожыцца — здаволіцца.
    Таго-сяго хапіў на зуб, лызь-мызь і субожыўся.
  19. судавік — кацёл.
    Свінням судавік бульбы зварыла.
  20. суднік — шафа для посуду.
    Вазьмі ў судніку шклянкі.

Старонкі: 2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021