-
1
скавенчыцца — змучыцца, схварэць, нагаравацца.
Скавенчыўся ўвесь ад гэнай, ня тут казана, хваробы. Пакуль гарод узараў, скавенчыўся з гэтым канём. -
2
скажанець — скукожыцца, схварэць.
Схварэўся сусед, скажанеў, і пазнаць цяжка. -
3
скалкі — крэмень, белыя бліскучыя каменчыкі, якімі выкрасаюць агонь; яшчэ — зубы; што-небудзь моцнае.
Вазьмі з сабой скалкі, у лесі спатрэбяцца. Што ты свае скалкі выставіла? -
4
скарадзь — зануда, нудзіла.
Усю душу мне дастала гэная скарадзь сваёй нудзьгой. -
5
скарбёнка — скарбонка.
Грошы, колькі было, у скарбёнку ўкінула. -
6
скарбнік — кладаўшчык.
Ейны мужык на базі скарбнікам робіць. -
7
скаржыцца — скардзіцца, наракаць.
Радзіўшы дзетак, мушу старыцца, // Гаруючы гора, мушу скаржыцца. -
8
скароміна — тлушч, сала, масла.
Пасцілі-пасцілі, а пасля аскароміліся, знайшлася й скароміна. -
9
скастрыць — вылегчыць, выкласці.
Тады воліка скастрылі. -
10
скасурыцца — паглядзець скоса, скасавурыцца.
Яна толькі скасурыцца - і досіць, малец у яе пад слухом. -
11
скатаваць — замучыць, наздзекавацца.
Яны яго скатавалі - чуць жывым пусцілі. -
12
склезень — ледзь жывы, змарнелы.
Склезень, дый толькі, адна скура ды скабы. -
13
склёпіста — зладжана, падагнана, прадумана.
Трэба ж, каб было склёпіста. -
14
скняга — скнара.
Скняга над кажнай капейкай трасецца. -
15
скорчыцца — сканаць.
Ждуць, пакуль я скорчуся. -
16
скрабацца — корпацца.
Паціхеньку каля дому скрабаўся. -
17
скрогат — скрыгат, скрыгатанне.
Ад скрогату пустых жорнаў цела шэрхла. -
18
скружніцца — скруціцца, стуліцца.
Воўка лёг на дзвярыну, скружніўся й заснуў. -
19
скрузонне — наваколле, свет.
На дварэ такая завіруха ўзнялася, што, здаецца, усё скрузоння праваліцца. -
20
скрыпець — ліпець.
Жывець жа, скрыпіць, як кола нямазаная.
На запыт знайшлося 26 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць