 |
На ваш запыт знойдзены 23 артыкулы
-
спавагі — паволі, няспешна.
Спавагі кладзі на вагі. Я спяшаюся, а яны спавагі робюць.
-
спавалу — спакойна, няспешна.
Еш спавалу, сабакі ж ня гоняцца.
-
спавілкі — пялюшкі.
Тады Валодзька яшчэ ў спавілках быў.
-
спагадзіна — спагада, разуменне.
Ні дня, ні гадзіны німа спагадзіны.
-
спадарожыцца — здарожыцца, стаміцца ад хады.
Спадарожылася кума, і рады німа.
-
спадкі, спажыткі — спадчына; яшчэ — ежа, папаска.
Усе спадкі жонцы асталіся. У яе ёсь спажыткі, ад мужыка перайшлі. Даў Бог дзень, дась і спажытак (пажытак).
-
спалатнець — звянуць, страціць клёк.
Грыжанка спалатнела, морква палатном, сок выйшаў.
-
спанталычыцца — збіцца з толку.
Спанталычылася я гладка ад гэтай хаданіны.
-
спарадкаваць — навесці парадак, давесці да толку.
Усё спарадкавай, тады гуляй.
-
спатыкаць — сустрэць.
Ішлі з магільніка й спатыкаюць яе.
-
спашнік, спаршнік — той, хто ўзорвае гарод.
Спашніку гэнаму, мусіць, наліеш выпіць. Спаршнікі, яны пахалі зямлю ў пана, арандавалі як-бы.
-
спешка — гатунак ранняй бульбы.
І спешкі пасадзілі многа, і пазной.
-
спірацца — адмаўляцца ад сваіх слоў, адгаворвацца.
Брэшаць як наняты й яшчэ спіраіцца.
-
спірко — заядлы ў спрэчках, неўступака.
Спірко як упрэцца, не саступіць, хоць усярэцца.
-
спісяжыць — схвастаць.
Так спіну пугай спісяжыў, каб дзе жывая мясцінка засталася.
-
сплёткі — плёткі, чуткі.
Разносіць сплёткі па вуліцы на сваім языку, як сарока на хвасце.
-
справіцца — паспець.
Ужо справіўся сад вырасці.
-
справункі — клопат, з якім трэба справіцца.
Не к спеху гэтыя справункі. У кажнай Матрункі свае справункі.
-
спраўка — калі гаспадар управіцца з усімі работамі - у яго спраўка.
Дайце Саўку спраўку.
-
спрытната — спрыт, умельства.
Ён ня сілай, а спрытнатой бярэць.
|
 |