 |
На ваш запыт знойдзены 34 артыкулы
-
стада — чарада.
Такая стада буцяноў ляцела ў пачатку тога месяца.
-
сталюга — варштат.
Пакладзі дошкі на сталюгу й стружкай.
-
старлівы — стары, перастарэлы.
А бяда мне, бяда, // Далі мне старога дзяда, // Старога-старлівага, // Ай, дужа крыклівага.
-
старлыбіна, старлыба — стары, ссівелы, падупалы.
Пацягнула старлыбіну на маладых. Старлыба-старлыба, а ў яго стаіць дыба.
-
старчок — жабрак.
Хадзіў па вёсцы нейкі старчок, каб хто яму скарынку даў.
-
старчоўка — дачка жабрака, старца.
Старчовачка прыхадзіла прасіла.
-
старыца — старое котлішча, мясціна, дзе была сяліба.
А на нашай старыцы на Верасовачцы доўга яшчэ расла йгрушына, праўда, адзічэўшы.
-
старэннік — старанны, руплівы.
Ён ужо дык старэннік, усё старэнне ягонае на дзяцей. Такая старэнніца ня кажнаму сустрэніцца.
-
статуй — непаваротлівы, нязграбны.
Стаў на парозі як статуй і стаіць.
-
статэка — недарэка, няўклюда.
Прысуніцца статэка, сядзіць колам, і ня выганіш.
-
стахнуць — збуцвець.
Восень была сырая, і салома на полі стахла.
-
стол — памінкі; садзяцца за стол адзін раз, другі й трэці.
Стол быў па Піліпу, і я сядзела на стале. Цяпер баба за адзін стол літар выпіваіць.
-
стоць, стацьмаком — стаяком, дагары нагамі; дыбарам.
І паляцеў стоць галавой у яму. Аж валасы стацьмаком сталі.
-
страва — варыва.
Трэба ўжо й страву даваць, варанага чаго-небудзь.
-
стралец — паляўнічы.
Стралец лапці пляцець, а рыбак рыбу пячэць.
-
страсянка — стрэсены спажытак для жывёлы.
Страсалі салому з сенам, каб страсянкі хапіла.
-
строіцца — збірацца, рыхтавацца.
Скора замуж стройся, вырасла ўжо.
-
строп — канёк у страсе.
Сала выцягнулі, а дзе ўлезлі - строп прадралі.
-
струдзіцца — стрывожыцца, знудзіцца, схварэцца душой.
Струдзілася сэрца маё па табе, сынок мой. Уся струдзілася, а ад яго каб вясцінка якая.
-
струпехнуць, струпегнуць — згніць.
Струпехла ўсяродкі яблана, струхлела. Такі нягеглы, як пень струпеглы.
|
 |