Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 24 артыкулы

  1. субожыцца — здаволіцца.
    Таго-сяго хапіў на зуб, лызь-мызь і субожыўся.
  2. судавік — кацёл.
    Свінням судавік бульбы зварыла.
  3. суднік — шафа для посуду.
    Вазьмі ў судніку шклянкі.
  4. суды — два вядры.
    Жыву адна - і суды вады некаму прынесці. Я сваей бабцы судцы вады ўкінуў. (На слых чуецца - сучцы; гукавая гульня.)
  5. суколіна — лазіна, якой абвязваюць калкі плоту.
    Нарэзаў добрай лазы на суколіны.
  6. суконнікі — дранікі, дзяронікі, бліны з дранай бульбы, звычайна посныя; яшчэ — суконныя буркі, абутак з ваты й сукна. Вата абкладаецца сукном, фастрыгуецца (строчыцца) машынкай, потым выкройваецца па назе й сшываецца. Каб было суха назе, надзяваюць галёшы.
    Хоць суконнікаў ды спяку табе на снядання. Ногі я ў суконнікі стаўлю, мне й цёпла: балазе ў бурках назе.
  7. сукрысты — кучаравы.
    Выйду я на рэчаньку, // Выйду я на быструю. // Ці ня ўбачу я сваю // Мілую сукрыстую.
  8. сумесніца — сумесная праца, справа, сумеснае вядзенне гаспадаркі.
    Ах, гэта сумесніца-каламесніца.
  9. супрадкі — попрадкі.
    Прышлі на супрадкі, гудзяць калаўроты; дзіцёнак выйшаў на двор, ваўкі ўкралі, у лесі кашульку толькі знайшлі.
  10. сусвецце — людзі, наезджыя з усяго свету.
    Усё сусвецця з'ехалася да нас, сваіх мала засталося.
  11. суседзька — сусед (ласкава).
    А мне мой суседзька й за брата бліжэй.
  12. сустрэнец — сустрэчны.
    Ня кожны сустрэніц табе добры дзядзька.
  13. сухабздзеліна — худая, ценькая.
    Такая сухабздзеліна зробілася, аж звініць.
  14. сухалі — высушаныя дровы.
    Сухалі добра гараць, а ад макрацця толькі дым.
  15. сухаліна — высахлы сасоннік, ельнік.
    Каб дзе здаровая дзерава - адна сухаліна. Сухаліну яловую звалілі й прывязлі на дровы.
  16. сухапуць — сухая, нягразкая дарога.
    Чуць выбіўся з балота на сухапуць.
  17. сухапяткі — людзі без пэўных заняткаў.
    Вушацкія сухапяткі то й робяць, што цягаюцца па вуліцы цэлы дзень.
  18. сухата — засуха, засуш.
    Ад сухаты бульбі добра не было.
  19. сухлей — ссохлы.
    Гэнага сухлея й вецір убакі водзіць.
  20. сухлец — перасушаны.
    Пірог - такі сухлец, не ўкусіць.

Старонкі: 1  2  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021