На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    сценкі — абалонка ў клёцак «з душамі».
    Клёцку адну разламіла, толькі сценку з'ела, а «душу» й клёцку ня ела.
  2. 2
    сцінацца — сціскацца, закрываць рот.
    У яе рот век не сцінаецца.
  3. 3
    сціняцца — хадзіць сценем (ценем), як прывід, сноўдацца.
    Сціняіцца па хаці з кута ў кут, занятку сабе не знойдзіць. Сціняіцца па двары, німа чым добрым заняцца.
  4. 4
    сціплы — маўклівы (маўчлівы).
    Бацька быў гаваркі, а Васіль па маме, болі такі сціплы.
  5. 5
    сціпны — спрытны, зручны.
    Сціпны малец любую ўгаворыць.
    (Той жа корань, што й у слове дасціпны.)
  6. 6
    сцірка — анучка сціраць са стала.
    У іх ні сціркі, ні заціркі.
  7. 7
    сціснуць — схапіцца марозам.
    К вечару яшчэ мароз снег такі сцісніць.
  8. 8
    сціх — супакой, цішыня.
    Гам замоўк, і сціх настаў. Крычала - сціху ей не было.
  9. 9
    сціха — памалу, паволі.
    Сціха пачынай, каб скарэй скончыць.
  10. 10
    сцюцюрыцца, сцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
    Як толькі вечар, яны каля бацькі сцюцюрацца. Малы з холаду сцяцюрыўся, аж будзіць балюча. Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.
  11. 11
    сцяг, сцяга — шмат, цуг, юрма.
    На хаўтурах народу сцяг. Пуцукі сцягой з пякарні на млын ішлі.
    (І сцяг (штандар), магчыма, ад сцягваць, зводзіць разам, гуртаваць.)
  12. 12
    сцянецціка — высахлы чалавек, ад якога хіба што сцень (прывід) застаўся.
    Адно сцянецціка ад яго й засталося, дзе той здаравяка-красняк?

Паведаміць пра недакладнасьць