-
1
акалець — сканаць.
Акалеў нябога, і на кут паклалі. -
2
акалле — холад, зябкасць; яшчэ — змерзлае цела.
Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны. -
3
аколіва — ваколіца.
Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне. -
4
акоцце — асцюкі.
На плечы снапы ўскініш - акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна. -
5
акраўкі — абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва.
З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш. -
6
аксціцца — апамятацца, прыйсці ў сябе.
Аксціся, што ты такое гаворыш?! -
7
аксыля — вокліч да цялят.
Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі! -
8
акуратны — далікатны, уважлівы.
Ён такі акуратны - і сабаку на «вы» называіць. -
9
акушок — акунёк, акуньчык.
Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць