Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  


На ваш запыт знойдзены 16 артыкулаў

  1. апагодзіцца — распагодзіцца.
    Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
  2. ападанкі, ападонне — ападак на дне катла ці місы; яшчэ — апалая садавіна.
    А яму асталося толькі ападанкі з'есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
  3. ападоліцца — быць у жонкі пад слухом.
    Быў малец як малец, ды ападоліўся.
  4. апантаны — утрапёны, нястрыманы, звар'яцелы.
    Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
  5. апаследкі — рэшткі, астаткі.
    Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
  6. апіра — апора.
    Гэта мая апіра надзейная.
  7. аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
    На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.
  8. аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
    Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
  9. аповалач — цямрэча, зацем, заслань.
    Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
  10. аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль.
    Тынянка абабіта аполкамі, і добра.
  11. апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога.
    Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.
  12. апрыч — асобна.
    Ад усіх апрыч сядзіць.
  13. апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка.
    Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.
  14. апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).
    Апсік, дуронік!
  15. апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць.
    На такой золі куры апурхлі.
  16. апячы — спячы, запячы.
    У печы апяку печанёўку.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020