На запыт знайшлося 22 артыкулы

  1. 1
    асада — драўляная акантоўка акна.
    Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
  2. 2
    асва, асвіна — аса.
    Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала - не адмахацца ад яе.
  3. 3
    асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель).
    Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
  4. 4
    асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім.
    Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
  5. 5
    асвяраць — падважваць.
    Асвер бярно, а я моху падторкну.
  6. 6
    асвяціць — асвятліць, пасвяціць.
    Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
  7. 7
    асеціць — абсесці, атабуніць, апанаваць.
    Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей).
    (Яўна ад сеткі.)
  8. 8
    асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець).
    На асецішчы буракі ўрадзілі.
  9. 9
    асівець — пасівець.
    А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.
  10. 10
    асіта — сітнёг.
    Асіты з берагу нажала на подсціль.
  11. 11
    аслонак — там, дзе сонца, прыслонак.
    Кот сядзіць на аслонку й курню пяець.
  12. 12
    аслухаць — пачуць.
    Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
  13. 13
    аслядаваць — высачыць, знайсці па следзе.
    Мы ўвялі слядочак // На сваткі дварочак. // Дзе мы яе аслядуем, // А там мы і заначуем.
  14. 14
    асмакавацца, абсмакавацца — адчуць смак у ежы.
    Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе.
  15. 15
    асобенна — асобна.
    Яны й спяць, і ядуць асобенна.
  16. 16
    астатнік — апошні, хто адстае.
    Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь і астатнікам.
  17. 17
    астрашыцца — спалохацца, узяць у страх.
    Ці я астрашылася так, ці што?
  18. 18
    астроў — востраў, астравок.
    А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў.
  19. 19
    аступіць — абступіць, акружыць.
    А людзі іх аступілі кругом.
  20. 20
    асунуцца — занядужыць, заняпасці, астарэць.
    А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся.

Паведаміць пра недакладнасьць